Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сабады́ла

(н.-лац. Sabadilla < ісп. cebadilla, ад cebada = ячмень)

расліна сям. лілейных, пашыраная на горных лугах Амерыкі, пераважна Мексікі; настойка і адвар насення гэтай расліны выкарыстоўваюцца супраць паразітаў жывёл і чалавека.

сабаён

(фр. sabayon)

падліўка з узбітых з цукрам жаўткоў, віна і вострых прыпраў.

саба́ль

(н.-лац. sabal, ад індз. sabal)

пальма з буйным веерным лісцем, якая пашырана ў цёплых зонах Амерыкі; мае трывалую, негніючую драўніну, што ідзе на падводныя збудаванні; некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.

сабанту́й

(ад цюрк. saban = плуг + tuj = свята)

1) свята ў татараў і башкіраў, звязанае з заканчэннем вясновых палявых работ;

2) перан. шумная пагулянка.

сабатава́ць

(фр. saboter)

1) наўмысна зрываць работу ці якое-н. мерапрыемства;

2) дзейнічаць супраць чаго-н. шляхам сабатажу; займацца сабатажам.

сабата́ж

(фр. sabotage, ад saboter = стукаць чаравікамі)

1) наўмысны зрыў работы ці якога-н. мерапрыемства;

2) замаскіраванае процідзеянне з мэтай перашкодзіць ажыццяўленню чаго-н.

сабелі́ды

(н.-лац. sabellidae)

сямейства кольчатых чарвей класа многашчацінкавых; пашыраны ў морах, ёсць прэснаводныя віды.

сабеліды́ты

(н.-лац. sabollidites)

выкапнёвыя кольчатыя чэрві сям. сабелідаў насялялі марскія вадаёмы перыяду кембрыю.

сабо́

(фр. sabot)

чаравікі на драўлянай падэшве або выдзеўбаныя з дрэва.

сабу́р

(тур. sabur, ад ар. sabr)

згушчаны сок лісцяў лісця альясу, які ўжываецца ў медыцыне як слабіцельнае.