Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

саці́

(фр. sotie, ад sot = дурны)

камедыйна-сатырычны жанр французскага тэатра 15—16 ст., разнавіднасць фарса.

саці́н

(фр. satin)

гладкая баваўняная ці шаўковая тканіна.

сацынія́нства

[ад іт. F. Socino = прозвішча іт. тэолага-гуманіста (1539—1604)]

антытрынітарны рэлігійна-філасофскі рух 16 — першай пал. 17 ст. у Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім, заснаваны Ф. Соцыным.

сацыягра́ма

(ад лац. societas = грамадства + -грама)

графічны паказ вынікаў сацыяметрычнага даследавання.

сацыялагі́зм

(ад лац. societas = грамадства + -лагізм)

спрошчанае разуменне грамадска-гістарычнай абумоўленасці фактаў і з’яў, якое ігнаруе спецыфіку розных форм грамадскага быцця.

сацыялізава́ць

(ад лац. socialis = грамадскі)

1) рабіць уласнасцю ўсяго грамадства;

2) фарміраваць асобу на аснове элементаў культуры і сацыяльных каштоўнасцей, якія дазваляюць ёй функцыяніраваць у якасці паўнапраўнага члена грамадства.

сацыяліза́цыя

(ад лац. socialis = грамадскі)

1) ператварэнне ўласнасці ў грамадскую;

2) працэс станаўлення асобы на аснове засваення ёю элементаў культуры і сацыяльных каштоўнасцей, якія дазваляюць ёй функцыяніраваць у якасці паўнапраўнага члена грамадства.

сацыялі́зм

(фр. socialisme, ад лац. socialis = грамадскі)

паводле вучэння марксізму-ленінізму, першая, ніжэйшая ступень камунізму, пры якой адсутнічаюць антаганістычныя класы, эксплуатацыя чалавека чалавекам і ажыццяўляецца прынцып «ад кожнага па яго здольнасцях, кожнаму — па яго працы».

сацыялінгві́стыка

(ад лац. societas = грамадства + лінгвістыка)

раздзел мовазнаўства, які вывучае сацыяльныя функцыі мовы і ўмовы яе выкарыстання ў грамадстве.

сацыяло́гія

(ад лац. societas = грамадства + -логія)

навука аб грамадстве, аб адносінах у грамадстве.