Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыпла-

(гр. diploos = двайны, падвойны)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «двайны», «падвойны».

дыпладо́к

(ад гр. diploos = двайны + dokos = бэлька)

гіганцкі дыназаўр юрскага перыяду з групы заўраподаў, які жыў у Паўн. Амерыцы, меў двайныя ніжнія адросткі пазванкоў.

дыпладыёзы

(ад дыпладыя)

хваробы раслін, якія выклікаюцца паразітычнымі грыбамі дыпладыя.

дыплады́я

(н.-лац. diplodia)

недасканалы грыб сям. шаравідкавых, які развіваецца на сцёблах канапель, на адмерлых травяністых і дрэвавых раслінах.

дыплако́кі

(ад дыпла- + кокі)

шарападобныя бактэрыі, якія размяшчаюцца парамі і з’яўляюцца ўзбуджальнікамі ганарэі, крупознага запалення лёгкіх і іншых хвароб.

дыплама́нт

(ад дыплом)

1) студэнт, які выконвае дыпломную работу;

2) удзельнік конкурсу, узнагароджаны дыпломам 2.

дыплама́т

(фр. diplomate)

1) службовая асоба, упаўнаважаная ўрадам для афіцыйных зносін з прадстаўнікамі замежных дзяржаў;

2) перан. чалавек, які дабіваецца сваёй мэты тонкімі і ўмелымі адносінамі з людзьмі.

дыплама́тыка

(фр. diplomatique)

раздзел крыніцазнаўства, які вывучае паходжанне, структуру і змест гістарычных дакументаў.

дыплама́тыя

(фр. diplomatie)

1) дзейнасць урада па ажыццяўленню міжнароднай палітыкі;

2) сукупнасць прыёмаў, якія выкарыстоўваюцца ў зносінах з замежнымі дзяржавамі;

3) перан. тонкі разлік, лоўкасць і спрыт у дзеяннях, накіраваных на дасягненне якой н.-мэты.

дыплапі́я

(ад дыпла- + ops = вока)

разлад зроку, які выражаецца ў падваенні бачных прадметаў.