Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

само́люс

(н.-лац. samolus)

травяністая расліна сям. першакветных з прадаўгаватым лісцем і дробнымі белымі кветкамі ў гронках, пашыраная пераважна ў Паўн. і Паўд. Амерыцы, Аўстраліі і Паўд. Афрыцы; на Беларусі трапляецца вельмі рэдка.

само́н

(фр. sommon = сёмга)

ружова-жоўтага колеру.

саму́м

(ар. samūm)

гарачы шквальны вецер, пясчаны ўраган у пустынях Аравійскага паўвострава і Афрыкі.

самура́й

(яп. samuraj)

член прывілеяванай ваеннай касты ў феадальнай Японіі, а таксама прадстаўнік японскай агрэсіўнай ваеншчыны.

самшы́т

(перс. šimšed)

вечназялёнае дрэва сям. самшытавых з цвёрдай драўнінай, пашыранае пераважна ў Паўд.-Усх. Азіі, Міжземнамор’і, прыатлантычнай Еўропе і Афрыцы.

сана́нт

(лац. sonans, -ntis = які гучыць)

1) зычны гук, пры ўтварэнні якога голас пераважае над шумам; санорны гук;

2) звонкі зычны гук, які разам з іншымі зычнымі гукамі ў некаторых мовах можа ўтвараць склад (напр. чэш. vlk = воўк, серб. трг = гандаль).

сана́р

[ад англ. so(und) na(vigation) and r(anging) = гукавая навігацыя і вызначэнне дальнасці]

1) тое, што і гідралакацыя;

2) тое, што і гідралакатар.

санары́зм

(ад лац. sonorus = гучны, шумны)

від тэхнікі сучаснай кампазіцыі, якая склалася ў Зах. Еўропе і заключаецца ў высоўванні на пярэдні план афарбоўкі гучання.

сана́та

(іт. sonata, ад лац. sonare = гучаць)

музычны твор з трох або чатырох частак, розных па свайму характару і тэмпу.

санато́рый

(п.-лац. sanatorius = які вылечвае, ад лац. sanare = лячыць)

лячэбна-прафілактычная ўстанова курортнага тыпу для лячэння і адпачынку.