гістарычная вобласць у Паўд.-Усх. Еўропе, паміж Трансільванскімі Альпамі на У, рэкамі Ціса на З, Мурэш на Пн, Дунай на Пд. На пач. нашай эры тэр. Баната ўваходзіла ў склад рым. правінцыі Дакія. З 1028 пад уладай Венг. каралеўства. Да 16 ст. заваяваны Асманскай імперыяй. Паводле Пажаравацкіх мірных дагавораў 1718 Банат перайшоў да Аўстрыі (пазней Аўстра-Венгрыі). Паводле Трыянонскага мірнага дагавора 1920 2/3 яго тэрыторыі адышлі да Румыніі, амаль ⅓ — да Югаславіі, землі вакол г. Сегед — да Венгрыі.
БА́НАЎ (Іван Мікалаевіч) (29.8.1916, г.п. Тацынскі Растоўскай вобл., Расія — 9.2.1982),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1935. Скончыў Арджанікідзеўскае ваен. пяхотнае вучылішча (1938), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1949). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. Са жн. 1942 у тыле ворага, арганізоўваў дыверсійна-разведвальную работу ў Брэсцкай вобл., падрыхтаваў 3 групы разведчыкаў. Да 1977 у Сав. Арміі, ген.-маёр.
польскі і ўкр. матэматык; адзін са стваральнікаў львоўскай матэм. школы. Чл.-кар.АН у Кракаве (1924). Скончыў Львоўскі політэхн.ін-т (1914). З 1924 праф. Львоўскага ун-та. Адзін са стваральнікаў сучаснага функцыянальнага аналізу. Яго імем названы лінейныя прасторы, у якіх найбольш плённа вывучаюцца лінейныя функцыяналы і аператары.
Тв.:
Рус.пер. — Дифференциальное и интегральное исчисление. 3 изд. М., 1972.
БАНА́ЧЫЧ (Антон Пятровіч) (31.12.1880, г. Марыупаль, Украіна — 22.3.1933),
рускі і бел. спявак (барытон, пазней драм. тэнар), педагог. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю па класах вакалу і кампазіцыі (1901). У 1905—21 адзін з вядучых салістаў Вял. т-ра, дзе выканаў шэраг вядучых партый, у т. л. Грышкі Куцярмы («Паданне пра нябачны горад Кіцеж...» М.Рымскага-Корсакава), Галіцына («Хаваншчына» М.Мусаргскага). З 1928 у Мінску: арганізатар і кіраўнік спец. вышэйшага опернага класа ў Бел.муз. тэхнікуме, вак. кансультант Бел. студыі оперы і балета (1930—33), заг.вак. кафедры Бел. кансерваторыі (з 1932). Сярод вучняў Л.Александроўская, І.Балоцін, М.Дзянісаў, С.Друкер.
БАНА́ЮС Ян, бел. дойлід 1-й пал. 17 ст. Жыў у в. Дойліды (Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл.). Удзельнічаў у буд-ве Іўеўскай сядзібы і інш. збудаванняў на Іўеўшчыне.
горад на Пд Індыі. Адм. ц. штата Карнатака. Вядомы з 16 ст. 2,7 млн.ж., з прыгарадамі 4,2 млн.ж. (1991). Трансп. вузел. Аэрапорт. Важны прамысл., навук. і культ. цэнтр паўд.ч. Індыі. Авія-, вагона-, станкабудаванне, эл.-тэхн. і радыёэлектронная прам-сць. Дакладнае машынабудаванне (у т. л. выраб гадзіннікаў). Развіты традыц. галіны прам-сці — гарбарна-абутковая, тэкст. і харчовая. Цэнтр касм. даследаванняў. Саматужныя промыслы. Акадэмія навук.Ун-т. Батанічны сад.
возера ў Цэнтр. Афрыцы, у Замбіі, у бас.р. Конга (Заір), на выш. 1067 м. Пл. ад 4 тыс.км² (у сухі сезон) да 15 тыс.км² (у час летніх дажджоў). Глыб. да 5 м. Берагі нізкія, забалочаныя. Упадае (у час дажджоў) р. Чамбешы, выцякае р. Луапула. Амаль усё возера зарасло чаротам і асакою. Больш за 50 відаў рыб; водзяцца бегемоты. Адкрыта ў 1868 англ. даследчыкам Д.Лівінгстанам. На ўсх. берагах нац. парк Ісангана.
горад, сталіца Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі (ЦАР). Вылучаны ў асобную адм. адзінку, прыраўнаваную да прэфектуры. Засн. ў 1889. 597 тыс.ж. (1988). Порт на р. Убангі (прыток Конга). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Эканам. і культ. цэнтр краіны. Праз порт Бангі праходзіць увесь знешні гандаль ЦАР і часткова дзяржавы Чад. Тэкст. камбінат; харчасмакавая прам-сць. Шліфоўка алмазаў. Зборка радыёпрыёмнікаў. Абутковая і швейная ф-кі. Ун-т.
горад, сталіца Тайланда. Засн. ў 16 ст. 5,9 млн.ж. (з прыгарадамі, 1990). Гал. марскі і рачны порт краіны, у вусці р. Менам-Чао-Прая, за 30 км ад Сіямскага зал. Паўд.-Кітайскага м. (грузаабарот каля 30 млн.т, каля 90% імпарту і 75% экспарту краіны). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл.цэнтр. Рысаачышчальныя, лесаапрацоўчыя, тэкст., папяровыя, шклокерамічныя, цэментныя, электратэхн., нафтаперапр., хім., гумавыя прадпрыемствы; аўтазборка, суднабудаванне. Мастацкія рамёствы. Ун-ты. Нац. музей. Шмат каналаў.
У планіроўцы Бангкока элементы радыяльна-кальцавой структуры, вуліцы-каналы (часткова засыпаны ў 20 ст.). Гіст. цэнтр у лукавіне ракі, вакол — «старое прадмесце», зарэчны раён Тханбуры. Горад вядомы унікальнымі помнікамі: комплекс каралеўскага палаца Чакры (канец 18 — пач. 20 ст.), храмы (ваты) Пра Кео (канец 18 ст.), Чэтупон (По), Сутат, Раджабапіт, Бенчамабапіт, Арун (усе 19 ст.). З пач. 20 ст. забудоўваецца атэлямі, банкамі, канторскімі будынкамі еўрап. тыпу. Музеі: Нац. музей Тайланда, «Каралеўскія баржы», «Тайскі дом», «Палац Суан Пакад» і інш.
Бангкок. Храм Пра Кео. 1785.Бангкок. Храмавы комплекс — Чэтупон (По). 19 ст.