ТАВАРЫ́СТВА ПЕРАСО́ЎНЫХ МАСТА́ЦКІХ ВЫ́СТАВАК,
гл. Перасоўнікі.
т. 15, с. 373
ТАВАРЫ́СТВА ПСТО́РЫКАЎ-МАРКСІ́СТАЎ БССР,
грамадская навуковая арганізацыя ў 1927—33. Дзейнічала як аднайм. філіял Усесаюзнага т-ва і працавала пад яго кіраўніцтвам. Яго папярэднікам было Бел. марксісцкае т-ва, якое працавала з 1923. Парт. кіраўніцтва БССР паставіла перад т-вам задачы: выкрыццё «буржуазных нацыяналістычных канцэпцый», даследаванне праблем метадалогіі гісторыі, вывучэнне гісторыі Беларусі і асабліва рэв. руху, а таксама гісторыі Расіі, усеаг. гісторыі. Т-ва правяло шэраг дыскусій па канкрэтных праблемах гісторыі, абмеркавала пытанні перыядызацыі гісторыі Беларусі і праграму гэтага курса для ВНУ, паўстання 1863—64, генезісу капіталізму і развіцця рабочага руху на Беларусі, характару газ. «Наша ніва», крытычна разгледзела асн. працы С.Х.Агурскага, М.В.Доўнар-Запольскага, З.Х.Жылуновіча (Ц.Гартнага), У.М.Ігнатоўскага, М.М.Нікольскага, У.І.Пічэты і інш. Выпусціла «Марксісцкі зборнік» (№ 1—2, 1929—31). Перастала існаваць у пач. 1933.
У.М.Міхнюк.
т. 15, с. 373
ТАВАРЫ́СТВА СТАРЫ́Х БАЛЬШАВІКО́Ў.
Існавала ў 1922—35 пры Гістпарце, потым Ін-це Маркса—Энгельса—Леніна пры ЦК ВКП(б). Старшыні М.С.Альмінскі (да 1931), Е.М.Яраслаўскі. Гал. мэта — дапамога ВКП(б) у выхаванні моладзі на рэв. і парт. традыцыях. Т-ва арганізоўвала вечары ўспамінаў і сустрэч старых бальшавікоў з моладдзю, збірала матэрыялы і ўспаміны па гісторыі партыі і рэв. руху, якія друкавала ў «Бюллетене Общества старых большевиков» (1931—33) і гіст.-рэв. зб. «Стары бальшавік» (1930—34). З 1931 існавала Бел. аддзяленне Усесаюзнага т-ва (старшыня прэзідыума А.Я.Балцін, чл. М.П.Гнілякевіч, Л.М.Спалінскі, Кеніг, Дамброўскі і інш.). З 1933 філіялы Бел. аддзялення дзейнічалі ў Віцебску, Гомелі, Магілёве. Члены Бел. аддзялення выступалі з дакладамі і ўспамінамі па гісторыі рэвалюцыі 1905—07, Лют. і Кастр. рэвалюцый 1917, пытаннях нац. палітыкі, збіралі матэрыялы і дакументы, запісвалі ўспаміны пра грамадз. вайну і ваен. інтэрвенцыю. Т-ва каардынавала сваю працу з Таварыствам былых паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў, Ін-там гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б. Паводле пастановы ЦК ВКП(б) у жн. 1935 Т.с.б. скасавана. Бел. аддзяленне самаліквідавалася ў маі 1935.
У.М.Міхнюк.
т. 15, с. 373
ТАВАРЫ́СТВА СЯБРО́Ў НАВУ́К, Таварыства аматараў навук. Існавала ў Вільні ў 1907—39. Даследавала гісторыю, этнаграфію і культуру, прыроду Літвы, Беларусі і Польшчы. У 1907—22 выдавала «Rocznik Towarzystwa...» («Штогоднік таварыства...»), у 1923—39 час. «Атэнэум віленьске», дзе асвятлялася гісторыя і культура зямель ВКЛ, публікаваліся дакумент. матэрыялы, бібліяграфія даследаванняў па гэтых пытаннях. Т-ва стварыла б-ку (больш за 50 тыс. кніг, рукапісы пісьменнікаў, дзеячаў культуры, у т. л. творы і рукапісы А.Міцкевіча), якой былі падораны рукапісы і б-кі Я.Карловіча, Я.Шванскага, збор М.Федароўскага, Я.Французовіча, б-ка Э.Ажэшкі. Аснову калекцыі музея склалі зборы А.Заборскага, В.Шукевіча, Французовіча (фотаздымкі, замалёўкі бел. адзення). Архіўныя матэрыялы т-ва (лісты Ф.Багушэвіча, дакументы пра К.Каліноўскага і інш.) зберагаюцца ў Дзярж. гіст. архіве Літвы, кнігі — у Цэнтр. б-цы АН Літвы. калекцыі па мастацтве і нумізматыцы — у Маст. музеі Літвы, археал., этнагр. і гіст. экспанаты — у Гіст.-этнагр. музеі Літвы.
В.А.Цыбуля.
т. 15, с. 374
ТАВАРЫ́СТВА ЎРАЧО́Ў ГРО́ДЗЕНСКАЙ ГУБЕ́РНІ,
гл. Гродзенскае таварыства ўрачоў.
т. 15, с. 374
ТАВАРЫ́СТВА ЎРАЧО́Ў МАГІЛЁЎСКАЙ ГУБЕ́РНІ.
Існавала ў 1862—1917 у г. Магілёў. Засн. паводле ініцыятывы ўрача К.А.Пабо. Садзейнічала развіццю мед. навукі і практыкі, грамадскай гігіены і інш. Ажыццяўляла сан. кантроль за гар. тэрыторыяй, арганізоўвала курсы санітараў і дэзінфектараў, бясплатны прыём хворых, праводзіла нар. чытанні, таксама імкнулася ахапіць урачэбнай дапамогай сельскае насельніцтва. Па рэкамендацыі т-ва ў 1892 у час эпідэміі халеры адкрыты халерны барак, праводзілася бясплатная выдача лякарстваў. У 1911 правяло збор сродкаў на барацьбу з сухотамі; стварыла мясц. аддзел Усерас. лігі барацьбы з сухотамі. Члены т-ва праводзілі медыка-тапагр. і статыст. даследаванні Магілёва. Выдавала свае «Пратаколы» і «Працы», абменьвалася імі з інш. мед. т-вамі Рас. імперыі, дасылала іх у Швейцарыю для рэферыравання ў замежных часопісах.
А.П.Малчанаў.
т. 15, с. 374
ТАВАРЫ́СТВА ЯКУ́БА КО́ЛАСА Беларускае таварыства Якуба Коласа,
назва Беларускага культурнага таварыства «Белавежа» ў Аргенціне ў 1945—49.
т. 15, с. 374
ТАВАРЫ́СТВА «РАДЗІ́МА»,
гл. Беларускае таварыства па сувязях з суайчыннікамі за рубяжом.
т. 15, с. 373