Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

БАРАВО́Е,

вёска ў Беларусі, у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобл., на р. Убарць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПдЗ ад г.п. Лельчыцы, 231 км ад Гомеля, 56 км ад чыг. ст. Славечна, на шашы Лельчыцы—Глушкавічы. 1380 ж., 412 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. Сувязі.

т. 2, с. 287

БАРАВО́Е ВО́ЗЕРА,

Баровае, у Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Галбіца, за 28 км на У ад г. Паставы. Пл. 0,49 км², даўж. 920 м, найб. шыр. 540 н, найб. глыб. 16 м. Пл. вадазбору 3 км². Катлавіна са спадзістымі схіламі, усх. бераг пясчаны, зах. забалочаны. Зарастае.

т. 2, с. 287

БАРАВО́Е ВО́ЗЕРА,

у Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Ласіца, за 30 км на ПнУ ад г. Паставы. Пл. 0,24 км², даўж. 820 м, найб. шыр. 430 м, найб. глыб. 15 м. Пл. вадазбору 6,25 км². Паўд.-зах. схілы катлавіны стромкія, паўд.-ўсх. спадзістыя, берагі пясчаныя. Злучана пратокай з воз. Крывое.

т. 2, с. 287

БАРАВУ́ХА 1-я,

вёска ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Цэнтр сельсавета і саўгаса. Чыг. ст. на лініі Даўгаўпілс—Полацк. За 14 км на ПнЗ ад Полацка, 129 км ад Віцебска, каля шашы Полацк—Рыга. 1073 ж., 438 двароў (1995). Гімназія і пач. школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкія магілы сав. воінаў і партызанаў, сав. ваеннапалонных, ахвяраў фашызму.

т. 2, с. 287

БАРАВЫ́Я АЗЁРЫ,

група бяссцёкавых салёных азёраў у Алтайскім краі Расіі, на Пд Кулундзінскай раўніны. 94 вадаёмы. Самае вял. воз. Малінавае (пл. 114 км²). На асобных азёрах здабыча солі.

т. 2, с. 287

БА́РАГ Леў Рыгоравіч

(13.1.1911, Кіеў — 4.9.1994),

бел. і рус. фалькларыст і літ.-знавец. Д-р гіст. н. (1971), праф. (1972). Засл. дз. нав. Башкортастана (1977). Скончыў Маскоўскі пед. ін-т імя Леніна (1931). У 1938—41 заг. кафедры Мінскага пед. ін-та і навук. супрацоўнік Ін-та мовы і л-ры АН Беларусі. У 1943—49 выкладаў у БДУ. З 1951 працаваў у Башкортастане. Друкаваўся з 1937. Зрабіў шмат запісаў бел. фальклору. У манаграфіі «Беларуская казка» (1969) паказаў нац. багацце і самабытнасць бел. нар. казак. Апублікаваў першы ў гісторыі бел. фалькларыстыкі сістэм. паказальнік «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак» (1978). Падрыхтаваў навук. каментарыі да зб-каў «Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі» (1971), «Чарадзейныя казкі» (ч. 1—2, 1973—78, з К.Кабашнікавым), «Сацыяльна-бытавыя казкі» (1976), «Украінскія народныя казкі» (Берлін, 1972, на ням. мове) і інш. Сааўтар кн. «Параўнальны паказальнік сюжэтаў. Усходнеславянская казка» (1979). Выдаў на ням. мове «Беларускія народныя казкі» (Берлін, 1966; 10-е выд. 1980).

Літ: Л.Г.Бараг: Библиогр. указ. Уфа, 1981.

І.У.Саламевіч.

т. 2, с. 287

БАРАГВАНА́ТЫЕВЫЯ

(Baragwanathiales),

парадак выкапнёвых вышэйшых раслін з аддзела дзеразападобных. Зыходныя ў эвалюцыі дзеразападобных, звязваюць іх з псілафітамі. Узніклі ў сілуры. Тыповы род барагванатыя (Baragwanathia) — найб. стараж. прадстаўнік дзеразападобных. Да барагванатыевых таксама належыць род дрэпанафікус.

Травяністыя расліны з тоўстым сцяблом. Спарангіі адзінкавыя, на кароткіх ножках на сцябле паміж «лістамі» (філоідамі). Характэрна раўнаспоравасць (прымітыўная адзнака).

т. 2, с. 288

БАРАДА́ТАЯ КУРАПА́ТКА

(Perdix daurica),

птушка сямейства фазанавых атр. курападобных. Пашырана ва ўмераным поясе Азіі. На Беларусь завозілася для акліматызацыі (поспеху не мела) з Тувы ў 1959—60.

Даўж. цела каля 20 см, маса 300—325 г. Ад шэрай курапаткі адрозніваецца «барадой» (адсюль назва) у выглядзе доўгага пер’я пад дзюбай, вохрыста-жаўтаватым налётам апярэння і чорнай падковападобнай плямай на брушку. Корміцца насеннем пустазелля, зернем, насякомымі.

т. 2, с. 288

БАРАДА́ТАЯ НЯЯ́СЫЦЬ,

гл. Няясыць барадатая.

т. 2, с. 288

БАРАДА́ТЫ КАЗЁЛ,

гл. Безааравы казёл.

т. 2, с. 288