рака ў Рэчыцкім, Хойніцкім і Калінкавіцкім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток р. Прыпяць. Даўж. 46 км. Пачынаецца за 6 км на ПнУ ад в. Шаўлоў Калінкавіцкага р-на. Цячэ праз азёры на пойме р. Прыпяць і ўпадае ў раку за 4 км на ПнЗ ад в. Ломыш Хойніцкага р-на. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу 37 км. Прыток — Вужынецкі канал (справа).
рака ў Капыльскім і Уздзенскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 35 км, пл. вадазбору 208 км².
Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Рымашы Капыльскага р-на, цячэ па паўн. ускраіне Капыльскай грады, вусце на У ад в. Касцяшы Уздзенскага р-на. Даліна трапецападобная, месцамі невыразная, шыр. 0,5—1,5 км. Пойма роўная, асушаная. Рэчышча каналізаванае, шыр. каля 10 м. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 1,1 м³/с. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
рака ў Краснапольскім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Сянна (бас.р. Дняпро). Даўж. 28 км, пл. вадазбору 188 км². Пачынаецца за 500 м на У ад пас. Непабядзімы, вусце за 1,5 км на ПдУ ад в. Пільня Чэрыкаўскага р-на. Асн. прытокі: Маластоўка, Травінка. Рэчышча звілістае, каналізаванае на працягу 11,8 км (ад вытоку да вусця р. Маластоўка). На рацэ г.п. Краснаполле, на яго паўн.-ўсх. ускраіне 2 плаціны і сажалкі.
вёска ў Краснапольскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Краснаполле—Чачэрск. Цэнтр сельсавета. За 3 км на Пд ад г.п. Краснаполле, 112 км ад Магілёва, 54 км ад чыг. ст. Камунары. 372 ж., 138 двароў (2002). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
ТУСНАЛО́БАВА-МА́РЧАНКА Зінаіда Міхайлаўна (23.11.1920, г. Полацк Віцебскай вобл. — 20.5.1980),
Герой Сав. Саюза (1957). Скончыла курсы медсясцёр. У Чырв. Арміі з 1942. У Вял.Айч. вайну з крас. 1942 на Варонежскім фронце: за 8 месяцаў вынесла з поля бою 128 параненых байцоў; у лютым 1943 у баі за ст. Гаршэчнае Курскай вобл. (Расія) цяжка паранена, абмарожаная, страціла рукі і ногі. Пасля вайны вяла актыўную парт. і грамадскую работу. Ганаровы грамадзянін г. Полацк.
горад на ПдЗ ЗША, у штаце Арызона. Засн. ў 1775. 460,5 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 650 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: авіяц., ракетная, радыёэлектронная, эл.-тэхн., паліграф., харчовая; каляровая металургія. Ун-т (з 1885). Музеі, тэатры. Кліматычны курорт. Штогадовае радэо (каўбойскія спарт. спаборніцтвы)., У раёне Т. — здабыча медных і поліметал. руд.
бытавы парны танец амер. паходжання. Муз. памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. Узнік каля 1900, пашырыўся ў Еўропе. Выконваецца весела і заўзята пад музыку і прыпеўкі, адпаведныя назве танца. На Беларусі вядомы ў розных варыянтах і пад рознымі назвамі («Лысы», «Бледны», «Карапет» і інш.).
кіраўнік паўстання неграў-рабоў Гаіці. З сям’і раба. У 1791 далучыўся да паўстання неграў-рабоў у г. Сан-Дамінга (франц.ч. в-ва Гаіці), неўзабаве ўзначаліў армію паўстанцаў. У 1793, з пачаткам вайны Францыі (валодала ч. в-ва Гаіці) з Вялікабрытаніяй і Іспаніяй, перайшоў на бок Іспаніі. Пасля скасавання франц. урадам рабства (1794) выступіў і супраць іспанцаў, нанёс ім шэраг паражэнняў, што прымусіла Іспанію адмовіцца ад сваёй ч. Гаіці на карысць Францыі. Франц. ўрад прызначыў Т.-Л. ген. (1795) і галоўнакамандуючым узбр. сіламі Сан-Дамінга (1797). У 1798 Т.-Л. выгнаў з Гаіці англічан, да 1800 усталяваў сваю ўладу над усім в-вам Гаіці. У ліп. 1801 абвешчаны правіцелем (консулам) Гаіці пры фармальным прызнанні франц. суверэнітэту. У 1802 аказаў супраціўленне франц. войскам, якія высадзіліся на Гаіці, трапіў у палон. Памёр у франц. турме.
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-ртэхн.н. (1989). Скончыла Ленінградскі політэхн.ін-т (1957). З 1959 у Акадэмічным навук. комплексе «Інстытуту цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава». Навук. працы па распрацоўцы тэхналогій і абсталявання для сушкі і тэрмаапрацоўкі тэрмалабільных і тэрмапластычных матэрыялаў, у т. л. прадуктаў мікрабіял. сінтэзу (кармавога канцэнтрату лізіну, малочнакіслых бактэрыяльных прэпаратаў, тарфянога нітрагіну і інш.).
Тв.:
Теплообменные аппараты типа «газовзвесь»;
(Теория и расчет). Мн., 1969 (разам з І.Л.Любошыцам. У.А.Шэйманам);
Сушка продуктов микробиологического производства. М., 1987 (разам з П.С.Куцам).