горад, цэнтр Тульскай вобл. Расіі. на р. Упа. Каля 530 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Буйны прамысл.цэнтр.Прам-сць: маш.-буд. і металаапр. (з-ды: металаапр., «Тульскі камбайнавы завод», «Арсенал», маш.-буд., горнага і трансп. машынабудавання, зброевы, кацельна-вентылятарны, гандл. і тэхнал. абсталявання і інш.), чорная металургія, хім., лёгкая, харчовая. Вытв-сцьмуз. інструментаў, буд. матэрыялаў. Ун-т. Тэатры. Музеі: краязнаўчы, маст., зброі (з 1724). Арх. помнікі: Крэмль (1514—21) з Успенскім саборам (1762—64), царква Благавешчання (1692), інш. будынкі 18—19 ст.
Упершыню згадваецца ў Ніканаўскім летапісе пад 1146. У 13—14 ст. належала Залатой Ардзе. Потым захоплена разанскім князем, у 1503 далучана да Маскоўскага вял. княства. У 1520 пабудаваны каменны крэмль. У 16—17 важны ўмацаваны пункт на паўд. ускраіне Маскоўскай дзяржавы. У 1552 вытрымала аблогу войск крымскага хана Дэўлет-Гірэя. У 1607 у Тульскім крамлі больш за 3 месяцы абараняліся ўдзельнікі Балотнікава паўстання 1606—07. З 17 ст. Т. — цэнтр жалезаапрацоўчай і зброевай вытв-сці. У 1712 тут засн. першы ў Расіі дзярж. зброевы завод. З 1774 Т. — цэнтр Тульскага намесніцтва, з 1796 — Тульскай губ. У 19 ст. тут створаны зброевыя і металаапрацоўчыя з-ды, самаварныя і гармонікавыя ф-кі, развіваліся саматужныя промыслы. У 1929—37 у складзе Маскоўскай, з 1937 цэнтр Тульскай вобл. У кастр. — снеж. 1941 ням.-фаш. войскі аблажылі Т. з З, Пд і У, але не здолелі ўзяць. За мужнасць і гераізм жыхароў горада Т. нададзена ганаровае званне «Горад-герой» (1976).
вёска ў Віцебскім р-не, каля р. Віцьба. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Тулава». За 2 км ад усх. ускраіны г. Віцебск. 1808 ж., 707 двароў (2002). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
вёска ў Зэльвенскім р-не Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Зэльва — Ружаны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на ПдЗ ад гар.пас. і чыг. ст. Зэльва, 132 км ад Гродна. 148 ж., 76 двароў (2002). Пач. школа-сад, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
вадасховішча ў Віцебскім р-не, каля в. Тулава. Створана ў 1983 у пойме р. Віцьба, на месцы воз. Тулава. Пл. 0,39 км², даўж. 1,9 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 12 м, аб’ём 1,33 млн.м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 5 млн.м³. Ахоўныя дамбы (агульная даўж. 400 м) пабудаваны ў месцах магчымага пераліву вады з вадасховішча ў р. Віцьба. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1,7 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
жывапісец. Творчасць звязана з Расіяй і Беларуссю (Магілёў, Слаўгарад). Верагодна, з прыгонных, які атрымаў вольную. Працаваў у жанры партрэта. Напісаў больш за 50 твораў, сярод якіх партрэты М.А.Шахаўскога, Л.М.Шахаўской (абодва сярэдзіна 1810-х г.), Л.А.Шахаўской, П.М.Мураўёвай, невядомага (усе 1820-я г.), А.М.Мураўёва, П.М.Мураўёвай з дачкой Соняй (абодва канец 1820 — пач. 1830-х г.), групавы партрэт сям’і кн. Шахаўскіх.
Літ.:
Котельникова И.Г. Ф.А.Тулов — малоизвестный русский портретист первой половины XIX в. // Памятники культуры. Ежегодник, 1980. Л., 1981.
ТУЛЕБА́ЕЎ Мукан Тулебаевіч (13.3.1913, с. Каршыган Талды-Курганскай вобл., Казахстан — 2.4.1960),
казахскі кампазітар; адзін з заснавальнікаў нац. кампазітарскай школы. Нар.арт.СССР (1959). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1951). У 1953—56 выкладаў у Алма-Ацінскай кансерваторыі. Сярод твораў: опера «Біржан і Сара» (паст. 1946), сімф. паэма «Казахстан» (1951), хар. сюіта «Юнацтва» (1954), рамансы (больш за 50), песні. Адзін з аўтараў музыкі Дзярж. гімна Казахскай ССР (1945). Складальнік зб.нар.каз. песень «Макпал» (1979). Дзярж. прэмія СССР 1949.
ТУЛЕГЕ́НАВА Бібігуль Ахметаўна (н. 16.12 1929, г. Сяміпалацінск, Казахстан),
казахская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар.арт.СССР (1967). Скончыла Алма-Ацінскую кансерваторыю (1954), з 1980 выкладае ў ёй (з 1982 праф.). У 1956—71 у Казахскай філармоніі, 1954—56 і з 1971 у Казахскім т-ры оперы і балета. Сярод партый: Кыз-Жыбек («Кыз-Жыбек» Я.Брусілоўскага), Гульбаршын («Алпамыс» Е.Рахмадыева), «Енлік» («Енлік-Кебек» Г.Жубанавай), Алтынчач («Алтынчач» Н.Жыганава), Джыльда («Рыгалета» Дж.Вердзі), Снягурачка («Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава) і інш. Выканаўца канцэртаў для голасу з аркестрам Р.Гліэра і С.Мухамеджанава. Дзярж. прэмія Казахстана 1966. Дзярж. прэмія СССР 1970.
птушка сям. сяўцовых атр. сеўцападобных. Пашыраны ў тундрах Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі рэдкі, трапляецца на вясеннім і асеннім пралётах. Трымаецца пясчаных і камяністых узбярэжжаў вадаёмаў. Нар. назва сявец.
Даўж. цела да 30 см, маса да 225 г. Апярэнне рэзка кантрастнае: ніз цела і бакі галавы чорныя, на галаве і шыі чорнае поле акаймавана шырокай белай паласой. Спіна шэрая з рэзкімі белымі папярочнымі стракацінамі. Падпахавае пер’е чорнае, падхвосце белае. Дзюба чорная, моцная. Корміцца насякомымі, іх лічынкамі, малюскамі, ракападобнымі, насеннем і ягадамі. Нясе 3—4 яйцы.
Tm, хімічны элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 69, ат. м. 1668, 934, адносіцца да лантаноідаў. У прыродзе 1 стабільны нуклід 169Tm. У зямной кары 2,710−5% па масе. Адкрыты ў 1879 швед. хімікам П.Клеве; назва ад лац. Thule — паўлегендарная краіна, якая ў старажытнасці лічылася паўн. канцом Зямлі.
Мяккі серабрыста-шэры метал. tпл 1545 °C, шчыльн. 9318 кг/м³. Кампактны Т. у паветры практычна не акісляецца. Узаемадзейнічае з мінер. к-тамі, з вадародам, азотам, галагенамі і халькагенамі пры награванні, характэрная ступень акіслення ў злучэннях +3. Атрымліваюць пры перапрацоўцы канцэнтратаў рэдказямельных элементаў. метал. — тэрмічным аднаўленнем трыфтарыду TmF3, кальцыем ці сэсквіаксіду Tm2O3, лантанам. Выкарыстоўваюць пераважна штучны радыенуклід 170Tm (перыяд паўраспаду 128,6 сут) як крыніцу β-выпрамянення ў партатыўных рэнтгенаўскіх мед. устаноўках, дэфектаскопах.
ТУ́ЛІКАЎ Серафім Сяргеевіч (н. 7.7.1914, г. Калуга, Расія),
расійскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1984). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1940). Адзін з вядучых майстроў рас. масавай песні (больш за 300), лепшыя з якіх адзначаны эпічнай шырынёй, меладычнай яркасцю, арган. спалучэннем грамадзянскага пафасу са шчырасцю пачуццяў. Сярод інш. твораў: аперэта «Баранкін, будзь чалавекам!» (паст. 1965), творы для сімф.арк.нар. інструментаў і інш.Дзярж. прэмія СССР 1951. Дзярж. прэмія Расіі імя М.Глінкі 1973.