ТУШ (ням. Tusche) у выяўленчым мастацтве, чорная фарба, якая з часам не траціць інтэнсіўнасці колеру. Бывае вадкая і сухая. Вырабляюць з сажы (ад спальвання хвойнай драўніны) і клеявых рэчываў (раслінных алеяў і смол). Пры рабоце з пэндзлем Т. звычайна разбаўляюць вадой; тон малюнка можа быць ад чорнага да серабрыста-шэрага. Выкарыстоўваецца для чарчэння, малявання ў тэхніках штрыхоўкі, заліўкі і адмыўкі (часта ў спалучэнні з алоўкам і вугалем). Вядома са старажытнасці ў Кітаі, пазней атрымала пашырэнне ў Карэі і Японіі, з 16—17 ст. — у Еўропе. Т. называюць таксама аналагічныя чорнай каляровыя фарбы, якія вырабляюць на аснове каменнавугальных фарбавальнікаў.
урачыстае муз. прывітанне, якое выконваецца духавым аркестрам у час узнагароджання, ушаноўванняў, віншаванняў. Складаецца звычайна з пяцітактавага муз. сказа, які паўтараецца ў хуткім тэмпе некалькі разоў. Першапачаткова (з сярэдзіны 18 ст.) — кароткая п’еса фанфарнага складу, з 19 ст. — сучасная форма.
археалагічная культура плямён, якія ў 4—7 ст.н.э. жылі ў Смаленскім Падняпроўі і Падзвінні, на У Беларусі. Вылучана П.М.Траццяковым, назва ад гарадзішча-сховішча Тушамля на Смаленшчыне. Насельніцтва займалася пераважна земляробствам і жывёлагадоўляй; паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва мелі дапаможны характар; былі развіты таксама кавальская справа, здабыча і апрацоўка жалеза, каляровых металаў. Жыло ў селішчах і гарадзішчах-сховішчах у жытлах слупавой канструкцыі. У гарадзішчах-сховішчах знаходзіліся свяцілішчы, у цэнтры якіх стаяў высокі слуп з выявай гал. бажаства. Пахавальны абрад — трупаспаленне ў урнах або без іх, у грунтавых акруглых ямах. Для Т.к. характэрны гліняны таўстасценны і слабапрафіляваны посуд высокіх прапорцый, жал. прылады працы (сярпы, сякеры, трохгранныя наканечнікі стрэл, лістападобныя наканечнікі коп’яў і інш.). Тушамлінскія плямёны былі на стадыі пераходу ад родавай абшчыны да тэрытарыяльнай сельскай. На Беларусі найб. даследаваны гарадзішча-сховішча Нікадзімава, гарадзішча і селішча Княжыцы. Большасць даследчыкаў лічыць, што Т.к. адносіцца да балцкага этнічнага масіву.
сямейства млекакормячых жывёл атр. грызуноў. Вядомы з алігацэну (каля 35 млн.г. назад). 10—15 родаў, каля 30 відаў. Пашыраны ў стэпах, паўпустынях і пустынях Еўразіі, Паўн. і Паўн.-Усх. Афрыкі, Паўн. Амерыкі. Жывуць у норах. Перамяшчаюцца скачкамі. Зімой упадаюць у спячку.
Даўж. цела да 26 см, хваста да 30 см. Галава і вочы вял., вушы доўгія, круглаватыя. Пярэднія лапкі маленькія, скакальныя заднія ў 3—4 разы даўжэйшыя, моцныя. Хвост звычайна з кутасікам на канцы, выконвае ролю балансіра пры скачках. Кормяцца пераважна насеннем, цыбулінамі і зялёнымі ч. раслін, насякомымі. Нараджаюць да 8 дзіцянят 1—2 разы за год.
ТУШНО́ВА Вераніка Міхайлаўна (27.3.1915, Казань, Расія — 7.7.1965),
руская паэтэса. Вучылася ў Ленінградскім мед. ін-це (1931—35). Друкавалася з 1944. Аўтар зб-каў вершаў «Першая кніга» (1945), «Шляхі-дарогі» (1954), паэмы «Дарога на Клухор» (1952). У паэт. зб-ках «Памяць сэрца» (1958), «Другое дыханне» (1961), «Сто гадзін шчасця» (1965), «Вершы» (апубл. 1969) і інш. пранікнёны гімн каханню, успрыманне гісторыі Радзімы як глыбока асабістага, увага да ўнутр. свету лірычнага героя. Некат. яе вершы пакладзены на музыку.
старажытны горад на ўсх. беразе воз. Ван, сталіца дзяржавы Урарту (9 — пач. 6 ст. да н.э.). Цытадэль Т. знаходзілася на скале, горад — каля яе падножжа на месцы сучаснага г.Ван (Турцыя). Пры цару Менуа (канец 9 ст. да н.э.) да горада праведзены канал ад горных крыніц. Арм. гісторык 5 ст.н.э. Маўсес Харэнацы апісаў скалу, канал і прывёў паданне пра будаўніцтва Вана царыцай Шамурамат (Семірамідай). У 1827 ням. археолаг Ф.Шульц даследаваў рэшткі крапасных сцен, высечаныя ў скале памяшканні (магчыма, грабніцы цароў) і скапіраваў клінапісныя надпісы. У 1916 І.А.Арбелі знайшоў у нішы на скале гары стэлу з летапісам цара Сардуры II (сярэдзіна 8 ст. да н.э.). Т. неаднаразова згадваецца ў асірыйскіх крыніцах. У 735 да н.э. асірыйцы разбурылі горад, але крэпасць узяць не змаглі. У пач. 6 ст. да н.э. цытадэль разбурылі мідыйцы, але жыццё на цытадэлі працягвалася і пры Ахеменідах.
возера ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Страча (правы прыток р. Вілія), за 32 км на Пн ад г. Смаргонь. Пл. 0,34 км², даўж. 850 м, найб.шыр. 660 м, найб. глыбіня 2 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км, пл. вадазбору 6,1 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 3—4 м, разараныя, на З і ПнЗ 12—14 м, укрытыя лесам. Пойма шыр. 50—100 м, забалочаная. Берагі пераважна сплавінныя, тарфяністыя, на ПнЗ і ПдУ нізкія, пясчаныя, месцамі на У і ПдУ пад хмызняком. На ПнУ некалькі заліваў. Дно сапрапелістае, на ПнЗ і ПдУ вузкая паласа пяску да глыб. 0,5—1 м. Зарастае слаба. Выцякае р. Тушчанка.
ТУШЫ́НСКІ Аляксандр Іосіфавіч (н. 5.8.1945, Мінск),
бел. вучоны ў галіне выліч. тэхнікі. Канд.тэхн.н. (1983), праф. (1985). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1969). З 1969 на Мінскім з-дзе ЭВМ (з 1987 дырэктар). З 1988 дырэктар НДІЭВМ і адначасова ген. дырэктар Бел.навук.-вытв. аб’яднання выліч. тэхнікі. З 1992 нам. міністра абароны Беларусі. З 1994 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. З 1996 нам.ген. дырэктара прадпрыемства «ІВА». Навук. працы па выліч. тэхніцы, сучасных сродках мабільнай сувязі, арганізацыі вытв-сці ЭВМ.
Тв.:
Методическое пособие по технологии печатных плат. Мн., 1988 (разам з І.М.Русаком);
Перспективы, прогнозы развития современных средств мобильной связи. М., 1999 (у сааўт.).