Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ТУХАЧЭ́ЎСКІ Міхаіл Мікалаевіч (16.2.1893, в. Сляднёва Сафонаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 12.6.1937),

савецкі ваенны дзеяч, палкаводзец, адзін з першых Маршалаў Сав. Саюза (1935). Скончыў Аляксандраўскае ваен. вучылішча (1914). З 1912 у арміі, з 1918 у Чырв. Арміі. Удзельнік 1-й сусв. 1914—18 і грамадз. 1918—20 войнаў. З чэрв. 1918 камандуючы 1-й арміяй Ўсх. фронту, са студз. 1919—8-й арміяй Паўд. фронту, з крас. 1919—5-й арміяй Усх. фронту. У лют.—крас. 1920 камандаваў войскамі Каўк. фронту. З крас. 1920 камандуючы войскамі Зах. фронту: у час савецка-польскай вайны 1920 распрацаваў і кіраваў Ігуменска-Мінскай і Варшаўскай аперацыямі. Удзельнік падаўлення антыбальшавіцкага кранштацкага паўстання 1921, сял. ўзбр. паўстання ў Тамбоўскай і Варонежскай губ. 1920—21. У 1921 нач. Ваен. акадэміі РСЧА, у 1922—24 камандуючы войскамі Зах. фронту. З 1925 нач. штаба РСЧА, з 1928 камандуючы Ленінградскай ваен. акругай, з 1931 нам. наркома ваенна-марскіх спраў СССР і старшыні РВС, нач. узбраенняў РСЧА, з 1934 нам. наркома абароны СССР, з 1936 1-ы нам. наркома абароны і нач. упраўлення баявой падрыхтоўкі. У 1937 камандуючы войскамі Прыволжскай ваен. акругі. Канд. у чл. ЦК ВКП(б) у 1934—37. Праводзіў работу па рэарганізацыі Чырв. Арміі, распрацоўцы ваен. навукі і практыкі ваен. будаўніцтва. 22.5.1937 арыштаваны па справе т.зв. «антысав. трацкісцкай ваен. арг-цыі» ў Чырв. Арміі і прыгавораны да пакарання смерцю. Паводле рашэння ваен. калегіі Вярх. суда СССР прыгавор скасаваны і ў 1957 Т. рэабілітаваны.

Тв.:

Избр. произв. Т. 1—2. М., 1964.

Літ.:

Гуль Р.Б. Красные маршалы. М., 1990;

Соколов Б. Михаил Тухачевский: Жизнь и смерть красного маршала. Смоленск, 1999.

І.М.Туфтаў.
М.М.Тухачэўскі.

т. 16, с. 65

ТУХМА́НАЎ Давыд Фёдаравіч (н. 20.9.1940, Масква),

расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1983). Скончыў Муз.-пед. ін-т імя Гнесіных (1963). Працуе ў розных жанрах, найб. актыўна ў жанры песні: «Мой адрас — Савецкі Саюз», «Які цудоўны гэты свет» (абедзве 1973), «Дзень Перамогі» (1975), «Радзіма мая» (1976), «Прыцяжэнне зямлі» (1977), «Дадзім шар зямны дзецям» (сл. Назыма Хікмета, 1978), «Алімпіяда-80», «Ненаглядная мая старана» (абедзве 1980). Сярод інш. твораў: кантата «За даллю — даль» (паводле А.​Твардоўскага, 1963); фп. п’есы; вак. цыклы; рок-сюіты «Па хвалі маёй памяці», «НЛА» (1970-я г.), музыка да спектакляў драм. т-ра, кінафільмаў і радыёпастановак.

т. 16, с. 65