ТУСНАЛО́БАВА-МА́РЧАНКА Зінаіда Міхайлаўна (23.11.1920, г. Полацк Віцебскай вобл. — 20.5.1980),
Герой Сав. Саюза (1957). Скончыла курсы медсясцёр. У Чырв. Арміі з 1942. У Вял.Айч. вайну з крас. 1942 на Варонежскім фронце: за 8 месяцаў вынесла з поля бою 128 параненых байцоў; у лютым 1943 у баі за ст. Гаршэчнае Курскай вобл. (Расія) цяжка паранена, абмарожаная, страціла рукі і ногі. Пасля вайны вяла актыўную парт. і грамадскую работу. Ганаровы грамадзянін г. Полацк.
горад на ПдЗ ЗША, у штаце Арызона. Засн. ў 1775. 460,5 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 650 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: авіяц., ракетная, радыёэлектронная, эл.-тэхн., паліграф., харчовая; каляровая металургія. Ун-т (з 1885). Музеі, тэатры. Кліматычны курорт. Штогадовае радэо (каўбойскія спарт. спаборніцтвы)., У раёне Т. — здабыча медных і поліметал. руд.
бытавы парны танец амер. паходжання. Муз. памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. Узнік каля 1900, пашырыўся ў Еўропе. Выконваецца весела і заўзята пад музыку і прыпеўкі, адпаведныя назве танца. На Беларусі вядомы ў розных варыянтах і пад рознымі назвамі («Лысы», «Бледны», «Карапет» і інш.).
кіраўнік паўстання неграў-рабоў Гаіці. З сям’і раба. У 1791 далучыўся да паўстання неграў-рабоў у г. Сан-Дамінга (франц.ч. в-ва Гаіці), неўзабаве ўзначаліў армію паўстанцаў. У 1793, з пачаткам вайны Францыі (валодала ч. в-ва Гаіці) з Вялікабрытаніяй і Іспаніяй, перайшоў на бок Іспаніі. Пасля скасавання франц. урадам рабства (1794) выступіў і супраць іспанцаў, нанёс ім шэраг паражэнняў, што прымусіла Іспанію адмовіцца ад сваёй ч. Гаіці на карысць Францыі. Франц. ўрад прызначыў Т.-Л. ген. (1795) і галоўнакамандуючым узбр. сіламі Сан-Дамінга (1797). У 1798 Т.-Л. выгнаў з Гаіці англічан, да 1800 усталяваў сваю ўладу над усім в-вам Гаіці. У ліп. 1801 абвешчаны правіцелем (консулам) Гаіці пры фармальным прызнанні франц. суверэнітэту. У 1802 аказаў супраціўленне франц. войскам, якія высадзіліся на Гаіці, трапіў у палон. Памёр у франц. турме.