ТУСО́Н, Таксан (Tucson),
горад на ПдЗ ЗША, у штаце Арызона. Засн. ў 1775. 460,5 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 650 тыс. ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: авіяц., ракетная, радыёэлектронная, эл.-тэхн., паліграф., харчовая; каляровая металургія. Ун-т (з 1885). Музеі, тэатры. Кліматычны курорт. Штогадовае радэо (каўбойскія спарт. спаборніцтвы)., У раёне Т. — здабыча медных і поліметал. руд.
т. 16, с. 62
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)