навясная або прычапная машына (сеялка) для рассейвання па паверхні поля мінер. угнаенняў (тукаў) перад ворывам або культывацыяй, а таксама для падкормкі збожжавых культур і траў. Найб. пашыраны Т.с. з талерчатым высявальным апаратам (талеркі круцяцца ад апорна-прывадных колаў).
сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка 2,8 візуальнай зорнай велічыні. У Т. размешчаны адзін са спадарожнікаў нашай Галактыкі — Малое Магеланава воблака — і вельмі яркае шаравое зорнае скопішча. З тэр. Беларусі не відаць. Гл.Зорнае неба.
сямейства птушак атр. дзятлападобных. 5—7 родаў, каля 40 відаў. Пашыраны ў трапічных лясах Цэнтр. і Паўд. Амерыкі. Гняздуюцца ў дуплах. 1 від занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. да 63 см, маса да 300 г. Афарбоўка апярэння кантрастная, пераважае чорны колер з яркімі ўчасткамі жоўтага, зялёнага. чырв. і інш.; у дробных відаў пераважаюць адценні зялёнага. Дзюба вял. (часам амаль роўная даўж. цела), лёгкая ( з пнеўматычнымі поласцямі), сціснутая з бакоў, ярка афарбаваная, загнутая ўніз; краі зазубраныя. Язык доўгі, вузкі, яго канец і краі махрыстыя. Крылы кароткія, шырокія. Хвост у большасці відаў кароткі. Ногі вял., моцныя. Расліннаедныя, могуць паядаць таксама насякомых, малюскаў. яшчарак і інш. Манагамы. Адкладваюць да 4 яец. Лёгка прыручаюцца. Аб’ект промыслу.
А.М.Петрыкаў.
Да арт.Туканавыя: 1 — тока, або вялікі; 2 — туканчык ізумрудны, або зялёны; 3 — тукан рыбны; 4 — арасары зялёны; 5 — арасары стракаты.
Сан-Мігель-дэ-Тукуман, горад на ПнЗ Аргенціны, у даліне р. Саладыльё. Адм. ц.аднайм. правінцыі. Засн. ў 1565. У 1816 у Т. абвешчана незалежнасць краіны. Каля 600 тыс.ж. з прыгарадамі (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гал.эканам. цэнтр ПнЗ Аргенціны. Прам-сць: цукр., хім., маш.-буд., металаапр., абутковая. швейная. Ун-т.
горны хрыбет у Амурскай вобл. Расіі. Аддзяляе Верхнязейскую раўніну ад Амурска-Зейскага плато. Даўж. 230 км. Выш. да 1605 м. Складзены пераважна з метамарфічных сланцаў і пясчанікаў. Характэрны сярэднягорны рэльеф са слядамі стараж. зледзянення. Сейсмізм. Радовішчы золата, кінавары, жал. і інш. руд. На схілах — лістоўнічныя лясы і бярэзнікі, вышэй — кедравы сланік, каменныя россыпы. Зейскі запаведнік. На р. Зея — Зейская ГЭС.