Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ТУАМАСІ́НА (Toamasina),

горад на У Мадагаскара, на ўзбярэжжы Індыйскага акіяна. Адм. ц. аднайм. правінцыі. Вядомы з пач. 19 ст., да 1979 наз. Таматаве. Каля 150 тыс. ж. (2001). Гал. марскі порт краіны (вываз рысу, кавы, бананаў, вострых прыпраў, графіту). Аэрапорт. Прам-сць: харч., металаапр., нафтаперапр., мінер. угнаенняў. Ун-т.

т. 16, с. 19

ТУАМО́ТУ (Tuamotu),

Паўмоту, архіпелаг з 78 каралавых астравоў і рыфаў у Ціхім ак.; у складзе Палінезіі Французскай. Пл. (з а-вамі Гамб’е) 810 км². Нас. каля 10 тыс. чал. (2000). Найб. а-вы Ранпроа і Факарава. Клімат трапічны пасатны. Ападкаў 1500—2000 мм за год. Глебы пясчаныя. Расліннасць бедная. На вял. астравах растуць панданусы, баньяны, на малых — пераважна хмызнякі. Плантацыі какосавай пальмы, хлебнага дрэва, бананаў. Жывёлагадоўля. Штучнае развядзенне малюскаў-жамчужніц. Гал. горад — Ратаава (в-ваў Факарава). Біясферны рэзерват Атол-Таяра. Архіпелаг адкрыты ў 1606 ісп. мараплаўцам П.​Кіросам.

т. 16, с. 19

ТУАПСЭ́,

горад у Краснадарскім краі, у Расіі. Узнік у 1864—70 як умацаванне Вельямінаўскае, з 1896 горад, сучасная назва з 1897. Каля 80 тыс. ж (2001). Порт на Чорным м., чыг. станцыя. Прам-сць: нафтаперапр., маш.-буд., суднарамонтная і суднабуд., абутковая, харчасмакавая. Вытв-сць буд. матэрыялаў. Музеі, у т. л. гісторыка-краязнаўчы. У раёне Т. курортная зона, пансіянаты, турбазы.

т. 16, с. 19

ТУАТА́РА,

паўзун, гл. Гатэрыя.

т. 16, с. 19