ТУКА́Н (лац. Tucana),
сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка 2,8 візуальнай зорнай велічыні. У Т. размешчаны адзін са спадарожнікаў нашай Галактыкі — Малое Магеланава воблака — і вельмі яркае шаравое зорнае скопішча. З тэр. Беларусі не відаць. Гл. Зорнае неба.
т. 16, с. 22
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)