ТУКУРЫ́НГРА,
горны хрыбет у Амурскай вобл. Расіі. Аддзяляе Верхнязейскую раўніну ад Амурска-Зейскага плато. Даўж. 230 км. Выш. да 1605 м. Складзены пераважна з метамарфічных сланцаў і пясчанікаў. Характэрны сярэднягорны рэльеф са слядамі стараж. зледзянення. Сейсмізм. Радовішчы золата, кінавары, жал. і інш. руд. На схілах — лістоўнічныя лясы і бярэзнікі, вышэй — кедравы сланік, каменныя россыпы. Зейскі запаведнік. На р. Зея — Зейская ГЭС.
т. 16, с. 23
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)