ТУСНАЛО́БАВА-МА́РЧАНКА Зінаіда Міхайлаўна (23.11.1920, г. Полацк Віцебскай вобл. — 20.5.1980),

Герой Сав. Саюза (1957). Скончыла курсы медсясцёр. У Чырв. Арміі з 1942. У Вял. Айч. вайну з крас. 1942 на Варонежскім фронце: за 8 месяцаў вынесла з поля бою 128 параненых байцоў; у лютым 1943 у баі за ст. Гаршэчнае Курскай вобл. (Расія) цяжка паранена, абмарожаная, страціла рукі і ногі. Пасля вайны вяла актыўную парт. і грамадскую работу. Ганаровы грамадзянін г. Полацк.

З.М.Тусналобава-Марчанка.

т. 16, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)