ТУСТЭ́П (англ. two-step ад two два + step крок),

бытавы парны танец амер. паходжання. Муз. памер ​2/4. Тэмп умерана хуткі. Узнік каля 1900, пашырыўся ў Еўропе. Выконваецца весела і заўзята пад музыку і прыпеўкі, адпаведныя назве танца. На Беларусі вядомы ў розных варыянтах і пад рознымі назвамі («Лысы», «Бледны», «Карапет» і інш.).

Л.​К.​Алексютовіч.

т. 16, с. 63

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)