ТУЛЕБА́ЕЎ Мукан Тулебаевіч (13.3.1913, с. Каршыган Талды-Курганскай вобл., Казахстан — 2.4.1960),

казахскі кампазітар; адзін з заснавальнікаў нац. кампазітарскай школы. Нар. арт. СССР (1959). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1951). У 1953—56 выкладаў у Алма-Ацінскай кансерваторыі. Сярод твораў: опера «Біржан і Сара» (паст. 1946), сімф. паэма «Казахстан» (1951), хар. сюіта «Юнацтва» (1954), рамансы (больш за 50), песні. Адзін з аўтараў музыкі Дзярж. гімна Казахскай ССР (1945). Складальнік зб. нар. каз. песень «Макпал» (1979). Дзярж. прэмія СССР 1949.

т. 16, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)