ТУ́ЛІКАЎ Серафім Сяргеевіч (н. 7.7.1914, г. Калуга, Расія),

расійскі кампазітар. Нар. арт. СССР (1984). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1940). Адзін з вядучых майстроў рас. масавай песні (больш за 300), лепшыя з якіх адзначаны эпічнай шырынёй, меладычнай яркасцю, арган. спалучэннем грамадзянскага пафасу са шчырасцю пачуццяў. Сярод інш. твораў: аперэта «Баранкін, будзь чалавекам!» (паст. 1965), творы для сімф. арк. нар. інструментаў і інш. Дзярж. прэмія СССР 1951. Дзярж. прэмія Расіі імя М.​Глінкі 1973.

Літ.:

Лихачева И. С.​Туликов. М., 1984.

т. 16, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)