ТУ́ЛІЙ (лац. Tulium),
Tm, хімічны элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 69, ат. м. 1668, 934, адносіцца да лантаноідаў. У прыродзе 1 стабільны нуклід 169Tm. У зямной кары 2,710−5% па масе. Адкрыты ў 1879 швед. хімікам П.Клеве; назва ад лац. Thule — паўлегендарная краіна, якая ў старажытнасці лічылася паўн. канцом Зямлі.
Мяккі серабрыста-шэры метал. tпл 1545 °C, шчыльн. 9318 кг/м³. Кампактны Т. у паветры практычна не акісляецца. Узаемадзейнічае з мінер. к-тамі, з вадародам, азотам, галагенамі і халькагенамі пры награванні, характэрная ступень акіслення ў злучэннях +3. Атрымліваюць пры перапрацоўцы канцэнтратаў рэдказямельных элементаў. метал. — тэрмічным аднаўленнем трыфтарыду TmF3, кальцыем ці сэсквіаксіду Tm2O3, лантанам. Выкарыстоўваюць пераважна штучны радыенуклід 170Tm (перыяд паўраспаду 128,6 сут) як крыніцу β-выпрамянення ў партатыўных рэнтгенаўскіх мед. устаноўках, дэфектаскопах.
т. 16, с. 24
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)