ТУЛЕГЕ́НАВА Бібігуль Ахметаўна (н. 16.12 1929, г. Сяміпалацінск, Казахстан),
казахская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар. арт. СССР (1967). Скончыла Алма-Ацінскую кансерваторыю (1954), з 1980 выкладае ў ёй (з 1982 праф.). У 1956—71 у Казахскай філармоніі, 1954—56 і з 1971 у Казахскім т-ры оперы і балета. Сярод партый: Кыз-Жыбек («Кыз-Жыбек» Я.Брусілоўскага), Гульбаршын («Алпамыс» Е.Рахмадыева), «Енлік» («Енлік-Кебек» Г.Жубанавай), Алтынчач («Алтынчач» Н.Жыганава), Джыльда («Рыгалета» Дж.Вердзі), Снягурачка («Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава) і інш. Выканаўца канцэртаў для голасу з аркестрам Р.Гліэра і С.Мухамеджанава. Дзярж. прэмія Казахстана 1966. Дзярж. прэмія СССР 1970.
т. 16, с. 24
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)