птушка сям. сяўцовых атр. сеўцападобных. Пашыраны ў тундрах Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі рэдкі, трапляецца на вясеннім і асеннім пралётах. Трымаецца пясчаных і камяністых узбярэжжаў вадаёмаў. Нар. назва сявец.
Даўж. цела да 30 см, маса да 225 г. Апярэнне рэзка кантрастнае: ніз цела і бакі галавы чорныя, на галаве і шыі чорнае поле акаймавана шырокай белай паласой. Спіна шэрая з рэзкімі белымі папярочнымі стракацінамі. Падпахавае пер’е чорнае, падхвосце белае. Дзюба чорная, моцная. Корміцца насякомымі, іх лічынкамі, малюскамі, ракападобнымі, насеннем і ягадамі. Нясе 3—4 яйцы.