ТУ́ТАВА Эвеліна Рыгораўна (23.8.1933, Кіеў — 18.6.1995),

бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-р тэхн. н. (1989). Скончыла Ленінградскі політэхн. ін-т (1957). З 1959 у Акадэмічным навук. комплексе «Інстытуту цепла- і масаабмену імя А.​В.​Лыкава». Навук. працы па распрацоўцы тэхналогій і абсталявання для сушкі і тэрмаапрацоўкі тэрмалабільных і тэрмапластычных матэрыялаў, у т. л. прадуктаў мікрабіял. сінтэзу (кармавога канцэнтрату лізіну, малочнакіслых бактэрыяльных прэпаратаў, тарфянога нітрагіну і інш.).

Тв.:

Теплообменные аппараты типа «газовзвесь»;

(Теория и расчет). Мн., 1969 (разам з І.​Л.​Любошыцам. У.​А.​Шэйманам);

Сушка продуктов микробиологического производства. М., 1987 (разам з П.​С.​Куцам).

т. 16, с. 63

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)