ТУ́Р’Я,

рака ў Рэчыцкім, Хойніцкім і Калінкавіцкім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток р. Прыпяць. Даўж. 46 км. Пачынаецца за 6 км на ПнУ ад в. Шаўлоў Калінкавіцкага р-на. Цячэ праз азёры на пойме р. Прыпяць і ўпадае ў раку за 4 км на ПнЗ ад в. Ломыш Хойніцкага р-на. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу 37 км. Прыток — Вужынецкі канал (справа).

т. 16, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)