ТУ́Р’Я, Турэя,
рака ў Краснапольскім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Сянна (бас. р. Дняпро). Даўж. 28 км, пл. вадазбору 188 км². Пачынаецца за 500 м на У ад пас. Непабядзімы, вусце за 1,5 км на ПдУ ад в. Пільня Чэрыкаўскага р-на. Асн. прытокі: Маластоўка, Травінка. Рэчышча звілістае, каналізаванае на працягу 11,8 км (ад вытоку да вусця р. Маластоўка). На рацэ г.п. Краснаполле, на яго паўн.-ўсх. ускраіне 2 плаціны і сажалкі.
т. 16, с. 62
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)