ТУ́Р’Я,

рака ў Капыльскім і Уздзенскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 35 км, пл. вадазбору 208 км².

Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Рымашы Капыльскага р-на, цячэ па паўн. ускраіне Капыльскай грады, вусце на У ад в. Касцяшы Уздзенскага р-на. Даліна трапецападобная, месцамі невыразная, шыр. 0,5—1,5 км. Пойма роўная, асушаная. Рэчышча каналізаванае, шыр. каля 10 м. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 1,1 м³/с. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.

т. 16, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)