Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

навіснуць, ; зак.

  1. Спусціцца, звесіцца нізка над чым-н., на што-н.

    • Валасы навіслі на вочы.
    • Скалы навіслі над морам.
  2. Апусціцца, размясціцца нізка над чым-н.

    • Туман навіс над ракой.
    • Ноч навісла над горадам.
  3. перан., над кім-чым. Узнікшы, з’явіўшыся, пачаць пагражаць каму-, чаму-н.

    • Над краінай навісла небяспека.

|| незак. навісаць, .

навісь, , ж.

  1. Тое, што навісае над чым-н.

    • Пад навіссю чаромхі.
  2. перан. Нешта страшнае, што навісла над кім-н., што пагражае чалавеку.

    • Н. небяспекі.

навіць, ; зак.

  1. Наматаць, накруціць на што-н.

    • Н. ніткі на шпульку.
  2. Нарыхтаваць вітых вырабаў.

    • Н. вяровак.

|| незак. навіваць, .

|| наз. навіванне, .

навічок, , м.

  1. Чалавек, які ўпершыню з’явіўся дзе-н.

    • У клас прыйшлі два навічкі.
  2. Той, хто ўпершыню пачаў займацца якой-н. справай.

    • Н. у ваеннай справе.

навобмацак, прысл.

Пры дапамозе дотыку, абмацваючы.

  • Ісці н.

наводдалек, (разм.).

  1. прысл. Тое, што і наводдаль (у 1 знач.).

    • Стаяць н.
  2. прыназ. з Р. Тое, што і наводдаль (у 2 знач.).

    • Клуб стаяў н. вуліцы.

наводдаль, прысл.

  1. прысл. На некаторай адлегласці; не вельмі далёка.

    • Н. стаяла каплічка.
  2. прыназ. з Р. Выражае прасторавыя адносіны: ужыв. пры назве прадмета, асобы, месца ці прасторавай мяжы, на пэўнай адлегласці ад якіх адбываецца дзеянне, рух або размяшчаецца хто-, што-н.

    • Млын стаяў н. вёскі.

наводка, , ж.

  1. гл. навесці.

  2. Наданне ствалу гарматы пэўнага кірунку для пападання ў цэль (спец.).

    • Біць прамой наводкай.

наводліў, прысл. (абл.).

Адмахнуўшы рукой назад, моцна ўдарыць.

  • Н. ляснуў яму па твары.

наводмаш, прысл.

Рэзка адкідваючы руку назад, з сілай ударыць.

  • Ударыць н.