Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нюанс, , м. (кніжн.).

Адценне, тонкае адрозненне у чым-н.

  • Музычныя нюансы.

|| прым. нюансны, .

нюні:

  • распусціць нюні (разм. неадабр.) — раскіснуць, расплакацца.

нюня, , м.; , ж., (разм.).

Плакса, ныцік.

нюх, , м.

  1. Здольнасць да ўспрыняцця і адрознівання пахаў (адно з пяці знешніх пачуццяў).

    • У сабакі добры н.
  2. перан. Чуццё, кемлівасць.

    • У яго добры н. на ўсё новае.

  • Ні за нюх (панюх) табакі (разм.) — ні за што, дарэмна (загінуць, прапасці).

  • Сабачы нюх — вострае адчуванне паху.

нюхальшчык, , н. (разм.).

Чалавек, які нюхае што-н. (тытунь, наркотыкі і пад.).

|| ж. нюхальшчыца, .

нюхаўка, , ж. (груб.).

Нос.

  • Я табе нюхаўку растаўку.

нюхаць, ; незак.

  1. Удыхаць праз нос які-н. пах.

    • Н. паветра.
  2. Удыхаць у нос лекавыя або наркатычныя сродкі.

    • Н. нашатыр.
  3. перан. Выведваць, высочваць (разм.).

  • І не нюхаў чаго (разм. неадабр.) — не зведаў чаго-н., не ведае чаго-н.

  • Не нюхаў пораху (не быў на вайне).

|| зак. панюхаць, .

|| аднакр. нюхнуць, .

|| наз. нюханне, .

|| прым. нюхальны, .

  • Н. тытунь.