нюхаць, ✂; незак.

  1. Удыхаць праз нос які-н. пах.

    • Н. паветра.
  2. Удыхаць у нос лекавыя або наркатычныя сродкі.

    • Н. нашатыр.
  3. перан. Выведваць, высочваць (разм.).

◊

  • І не нюхаў чаго (разм. неадабр.) — не зведаў чаго-н., не ведае чаго-н.

  • Не нюхаў пораху (не быў на вайне).

|| зак. панюхаць, ✂.

|| аднакр. нюхнуць, ✂.

|| наз. нюханне, ✂.

|| прым. нюхальны, ✂.

  • Н. тытунь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)