Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

не, часц.

  1. Служыць для выражэння адмоўя пры розных членах сказа.

    • Не заўважаць.
    • Жыць не аднаму.
    • Не магу не згадзіцца (г. зн. згаджаюся).
  2. Служыць адмоўным адказам на пытанне.

    • Ты згодзен? Не, не згодзен.
  3. Мае значэнне няпоўнага сказа пры адмоўных адказах на пытанні; тое, што і няма (у 2 знач.).

    • У вас ёсць білет ? — Не.
  4. Ужыв. замест выказніка з адмоўем, а таксама замест словазлучэння або цэлага сказа з адмаўленнем ці проціпастаўленнем.

  5. Надае значэнне няпэўнасці, няпоўнага адмаўлення, непаўнаты дзеяння ці стану.

    • Гора не гора.
    • Ці гаварыць гэта, ці не гаварыць.
  6. У спалучэнні з часц. «ці» у пытальных сказах выражае мадальнае значэнне сцвярджэння або няпэўнасці, здагадкі.

    • Ці не лепш было б табе паехаць працаваць у вёску?
  7. У спалучэнні з пытальнымі займеннікамі і прыслоўямі пры асаблівай інтанацыі вымаўлення надае сэнс станоўчага адказу.

    • Ці не сустрэў у горадзе знаёмых?
    • Чаму не?
  8. У спалучэнні з дзеясловамі, якія канчаюцца на «-цца» і маюць прыстаўку «на-», надае значэнне немагчымасці закончыць дзеянне.

    • Не налюбуецца мастак роднымі краявідамі.
  9. Уваходзіць у склад устойлівых словазлучэнняў: «далёка не», «не раўнуючы, як»; «амаль не»; «бадай не»; «не раз і не два»; «не вельмі каб» і пад.

  10. Уваходзіць у склад словазлучэнняў, якія з’яўляюцца складанымі злучнікамі і злучальнымі словамі: «не то... не то», «не то што»; «не то... а»; «не толькі, ...але (і)» і пад.

не... (а таксама ня...), прыстаўка.

Надае слову:

  1. новае, процілеглае значэнне, напр. невясёлы (сумны);
  2. тое ж, але з адценнем абмежаванасці, напр. неблагі;
  3. значэнне адмаўлення таго, што абазначае данае дадзенае слова без гэтай прыстаўкі, напр. неакуратны, непаспяховы, недалёка.

неа...

Першая частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову новы, напр. неалагізм, неарэалізм, неакласіцызм.

неабарачальны, .

Такі, які не можа развівацца ў адваротным кірунку.

  • Н. працэс.

|| наз. неабарачальнасць, .

неабачлівы, .

  1. Які дзейнічае неразважліва, не думае аб выніках.

    • Н. ўчынак.
  2. Няўважлівы, нячулы.

    • Неабачлівыя адносіны.

|| наз. неабачлівасць, .

неабвержны, .

Тое, што і неабвяргальны.

|| наз. неабвержнасць, .

неабвяргальны, .

Такі, які не можа быць абвергнутым; пераканальны, бясспрэчны.

  • Н. факт.

|| наз. неабвяргальнасць, .

неабдуманы, .

Зроблены без абдумвання, неразважлівы.

  • Н. ўчынак.
  • Неабдуманае рашэнне.

|| наз. неабдуманасць, .

неабдымны, .

Велізарных памераў, бязмежны.

  • Н. сусвет.

|| наз. неабдымнасць, .

неабжыты, .

Такі, у якім яшчэ мала жылі; неасвоены для жылля.

  • Неабжытая кватэра.

|| наз. неабжытасць, .