неба, ✂, н.
Уся бачная над Зямлёй прастора ў форме купала.
- На небе.
- Як н. і зямля (нічога падобнага, поўная процілегласць).
- Пад адкрытым небам (не ў памяшканні).
- Быць на сёмым небе (перажываць, адчуваць вялікую радасць).
- Трапіць пальцам у н. (сказаць што-н. неўпапад, недарэчы; разм. жарт.).
- Узнесці да неба (непамерна расхваліць каго-, што-н.).
- Як гром з яснага неба (раптоўна, зусім нечакана).
- Як з неба зваліўся.
- нечакана з’явіўся; раптоўна здарыўся;
- не разумее таго, што адбываецца навокал; (разм.).
|| прым. нябесны, ✂.
- Н. купал.
- Н. колер (блакітны).
- Нябесныя сілы (боскія).
небагата, у знач. вык.
Мала, у невялікай колькасці.
небарака, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).
Няшчасны чалавек, які выклікае спагаду, спачуванне.
|| прым. небарацкі, ✂.
небаскроб, ✂, м.
Вельмі высокі шматпавярховы будынак.
|| прым. небаскробны, ✂.
небасхіл, ✂, м.
Частка неба над гарызонтам.
небез... (а таксама небес...) і небяз... (а таксама небес...), прыстаўка.
Складаная прыстаўка прыметнікаў (і ўтвораных ад іх назоўнікаў), якая надае значэнне ўмеранай, але дастаткова значнай
ступені якасці, напр. небезнадзейны, небеспадстаўны.
небездакорны, ✂.
Які не пазбаўлены недахопаў.
- Яго адносіны да працы небездакорныя.
небіткі, ✂.
Які не разбіваецца пры ўдары, падзенні.
небывалы, ✂.
Якога раней не было, незвычайны.
|| наз. небываласць, ✂.