Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нема, прысл.

  1. Дзіка, роспачна (крычаць, галасіць, раўці і пад.).

  2. Моўчкі, без слоў.

    • Цётка н. енчыла.

немаведама, прысл.

Невядома, незразумела.

  • Хавацца н. ад каго.

немагчыма, прысл. у знач. вык.

Няма магчымасці, нельга.

  • Н. ўбачыць зацьмення.

немагчымы, ✂.

  1. Неажыццявімы, невыканальны.

    • Няма нічога немагчымага (наз.).
  2. перан. Такі, што нельга выцерпець, вынесці; нясцерпны.

    • Немагчымая духата.

|| наз. немагчымасць, ✂.

немажлівы, ✂.

Тое, што і немагчымы (у 1 знач.).

|| наз. немажлівасць, ✂.

немалаважны, ✂.

Даволі важны, істотны.

  • Немалаважныя падзеі.

|| наз. немалаважнасць, ✂.

немалы, ✂.

Даволі вялікі, значны.

  • Немалыя грошы.
  • Н. шлях.
  • Пражыць нямала (прысл.).

немарач, ✂, ж. (абл.).

Глухое, цёмнае месца, цемра.

  • Такая н., хоць вока выкалі.

немата, ✂, ж.

  1. Адсутнасць дару мовы.

    • Прыроджаная н.
  2. перан. Нямая цішыня.

    • Вячэрняя н.
  3. перан. Бяспраўе.

    • Векавая н. і адсталасць.

немаўля, ✂, н.

Малое дзіця.

|| памянш.-ласк. немаўлятка, ✂.