ні1, часц. і злуч. уступальны.
-
часц. Служыць для ўзмацнення адмаўлення.
- На небе ні хмурынкі.
- Ні адной рэчы не згубіў.
-
часц. узмацн. У сцвярджальных сказах у спалуч. са словамі «хто», «куды», «як» і пад. паказвае, што
дзеянне, выражанае дзеясловам, захоўвае сваю сілу пры любых абставінах.
- Як ні спяшайся, усё роўна не паспееш.
-
часц. адмоўная. Ужыв. у спалуч. з Р назоўнікаў у безасабовых адмоўных сказах пры катэгарычнай забароне
якога-н. дзеяння.
-
злуч. уступальны. пералічальны. Ужыв. ў адмоўных сказах пры пералічэнні аднародных членаў.
- Не чуваць ні песень, ні гоману.
ні2 (заўсёды без націску).
У спалучэнні з прыназоўнікамі з’яўляецца адасабляльнай часткай займеннікаў «ніхто», «нішто», «нічый», «ніякі» і
інш.
- Ні ў якім разе.
- Ад яго адмовіліся як ад чалавека, ні на якую работу не прыгоднага.
ніадкуль, прысл.
Ні з якога месца, ні з якога боку.
- Н. няма звестак.
- Н. не чуваць галасоў.
нібы, часц. і злуч. уступальны.
-
злуч. уступальны. параўнальны. Ужыв. у параўнальных зваротах і сказах; па значэнню адпавядае злучніку «як».
- Гул нарастаў, н. пры абвале.
-
злуч. уступальны. тлумачальны. Выражае адценне недаверу да выказанага.
- Так дакладна расказвае, н. сам бачыў.
-
часц. Выражае ўпэўненасць у адваротным, адмаўляючы магчымасць сумнення.
- Н. я не клапацілася аб дзецях! (запэўніванне ў тым, што клапацілася).
нібыта, часц. і злуч. уступальны.
Тое, што і нібы.
нівелір, ✂, м.
Геадэзічны прыбор для нівеліравання.
нівеліравацца, ✂; зак. і незак.
Згладзіцца (згладжвацца), страціўшы свае асаблівасці.
- Пад уплывам літаратурнай мовы нівеліруюцца дыялектныя асаблівасці.
|| наз. нівеліраванне, ✂ і нівеліроўка, ✂.
нівеліраваць, ✂; зак. і незак.
-
Вызначыць (вызначаць) спецыяльнымі прыборамі вышыню пунктаў зямной паверхні над узроўнем мора або адносна
якой-н. пэўнай вышыні (спец.).
-
перан. Ураўноўваючы, згладзіць (згладжваць), знішчыць (-чаць) адрозненні паміж кім-, чым-н.
(кніжн.).
|| наз. нівеліраванне, ✂ і нівеліроўка, ✂.
нівеліроўшчык, ✂, м.
Спецыяліст па нівеліраванню (у 1 знач.).
|| ж. нівеліроўшчыца, ✂.