Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ніва, , ж.

  1. Апрацаванае пад сяўбу або засеянае поле.

    • Калгасная н.
  2. перан. Галіна дзейнасці.

    • Працуе на высакароднай ніве асветы.

нівелір, , м.

Геадэзічны прыбор для нівеліравання.

нівеліравацца, ; зак. і незак.

Згладзіцца (згладжвацца), страціўшы свае асаблівасці.

  • Пад уплывам літаратурнай мовы нівеліруюцца дыялектныя асаблівасці.

|| наз. нівеліраванне, і нівеліроўка, .

нівеліраваць, ; зак. і незак.

  1. Вызначыць (вызначаць) спецыяльнымі прыборамі вышыню пунктаў зямной паверхні над узроўнем мора або адносна якой-н. пэўнай вышыні (спец.).

  2. перан. Ураўноўваючы, згладзіць (згладжваць), знішчыць (-чаць) адрозненні паміж кім-, чым-н. (кніжн.).

    • Н. асаблівасці.

|| наз. нівеліраванне, і нівеліроўка, .

нівеліроўшчык, , м.

Спецыяліст па нівеліраванню (у 1 знач.).

|| ж. нівеліроўшчыца, .