Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нікагусенькі, ✂ займ. (разм.).

Узмацняльная форма да нікога.

  • Н. навокал.

нікеліраваць, ✂; незак.

Пакрываць слоем нікелю.

|| зак. аднікеліраваць, ✂.

|| наз. нікеліроўка, ✂.

|| прым. нікеліровачны, ✂.

нікеліроўка, ✂, ж.

  1. гл. нікеліраваць.

  2. Слой нікелю на чым-н.

    • Н. абгарэла.

нікель, ✂, м.

Хімічны элемент, серабрыста-белы тугаплаўкі метал, які шырока ўжываецца ў тэхніцы.

|| прым. нікелевы, ✂.

  • Нікелевыя руды.

нікнуць, ✂; незак.

  1. Схіляцца, нахіляцца, апускацца.

    • Нікнуць лозы да зямлі.
    • Нікне (перан. вяне) трава ад спёкі.
  2. перан. Станавіцца слабейшым па сіле праяўлення; слабець.

    • Нікне памяць.
  3. перан. Знікаць.

    • Нікнуць агні ў змроку.

|| зак. панікнуць, ✂.

ніколі, прысл.

Ні ў які іншы час; ні пры якіх умовах, акалічнасцях.

  • Адважныя людзі н. не будуць рабамі.

ніколькі, прысл.

Ні ў якой меры; ані.

  • Ён н. не пакрыўдзіўся.

|| памянш.-ласк. ніколечкі, ✂.

нікуды, прысл.

Ні ў якое месца; ні ў якім напрамку.

  • Н. не пайду.
  • Дарога н. не вартая (вельмі дрэнная).

нікудышны, ✂ (разм.).

Нікуды не варты, дрэнны.

  • Н. работнік.

|| наз. нікудышнасць, ✂.

нікчэмны, ✂.

  1. Неістотны, нязначны.

    • Нікчэмная крыўда.
  2. Нізкі ў маральных адносінах, нягодны.

    • Н. чалавек.
  3. Вельмі дрэнны, няўдалы, малы.

    • Н. ўраджай.

|| наз. нікчэмнасць, ✂.