Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ніт​1, ✂, м.

Металічны стрыжань, які мае на адным канцы галоўку, а на другім — разьбу, на якую накручваецца гайка; болт.

|| прым. нітавы, ✂.

ніт​2, ✂, м.

  1. Злучэнне ніцяных петляў у ткацкім станку для падымання нітак асновы.

    • Укідаць аснову ў ніты.
  2. Спосаб ткання, ад якога залежыць від перапляцення ніцей у тканіне.

    • Абрус у шаснаццаць нітоў.

нітавацца, ✂; незак.

Злучацца нітамі.

|| зак. знітавацца, ✂.

нітаваць, ✂; незак.

  1. Злучаць, змацоўваць нітамі.

  2. перан. Злучаць, звязваць.

    • Нітуе вясна сілы.

|| зак. знітаваць, ✂.

|| наз. нітаванне, ✂.

нітка, ✂, ж.

  1. Тонка ссуканая пража.

    • Шаўковыя ніткі.
    • Шыта белымі ніткамі (перан. няўмела, няўдала схавана што-н.).
    • Да апошняй ніткі абабраць (усё, поўнасцю).
    • Прамокнуць да ніткі (зусім).
  2. Нізка (пацерак, караляў і пад.).

  3. перан. Аб чым-н. пабудаваным, што выцягнулася ў выглядзе простай лініі.

    • Н. нафтаправода.
  4. перан. Тое, што злучае, служыць для сувязі.

|| памянш. нітачка, ✂.

  • Па нітачцы бегаць (перан. быць паслухмяным, дысцыплінаваным).

|| прым. нітачны, ✂.

ніткападобны, ✂.

Які падобны на нітку, нагадвае нітку.

  • Ніткападобныя чэрві.

|| наз. ніткападобнасць, ✂.

нітра...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да азоту, да азотнай кіслаты, напр. нітрабензол, нітралак, нітрафарба.

нітрагліцэрына, ✂, ж.

Арганічнае злучэнне ў выглядзе масляністай вадкасці, што атрымліваецца ўздзеяннем сумесі азотнай і сернай кіслаты на гліцэрыну; ужыв. як выбуховае рэчыва і як лекавы прэпарат.

|| прым. нітрагліцэрынавы, ✂.

нітраты, ✂ (спец.).

Солі і эфіры азотнай кіслаты, якія ужываюцца ў тэхніцы, медыцыне, а таксама (солі) як угнаенне.

|| прым. нітратны, ✂.