Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нечасаны1 (нячэсаны, .

Якога не часалі, раскудлачаны.

  • Нечасаныя валасы.

нечасаны2 (нячэсаны, .

Не апрацаваны часаннем.

  • Нечасаныя бярвёны.

ня... (гл. не...), прыстаўка.

Ужыв. замест «не...» ў тых выпадках, калі націск падае на першы пасля прыстаўкі склад, напр. нядобры, няшчасце, нядужы.

нябачаны, .

Выключны, незвычайны.

  • Н. поспех.
  • Н. ураджай.

нябачны, .

Недаступны для зроку; скрытны.

  • Н. самалёт.

|| наз. нябачнасць, .

нябесна-...

Першая частка складаных слоў са знач. колеру бязвоблачнага неба, мякка-блакітны, напр. нябесна-блакітны, нябесна-сіні.

нябесны, .

  1. гл. неба.

  2. перан. Цудоўны, чароўны, вельмі прыгожы.

    • Над цудам цуд н.
    • Нябеснае стварэнне.

  • Нябесныя целы (спец.) — планеты, каметы, зоркі, галактыкі і іншыя касмічныя аб’екты, што вывучаюцца астраноміяй.

нябожчык, , м.

Мёртвы чалавек, мярцвяк.

|| ж. нябожчыца, .

|| прым. нябожчыцкі, .

нябось, часц. (разм.).

Ужыв. для ўзмацнення зместу выказвання ў значэнні: напэўна, відаць.

  • А. мае ж вы родненькія, замарыліся н.

нябыт, , м.

Адсутнасць быцця, існавання, жыцця.

  • Адысці ў н.