Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

няладны, (разм.).

Дрэнны, нядобры, не такі, як трэба.

  • Няладная пагода.
  • У сям’і тварылася няладнае (наз.).

няласка, , ж.

Непрыхільнасць, нядобразычлівасць да каго-н.

  • Быць у няласцы ў каго-н.

няласкавы, і неласкавы, .

  1. Які не праяўляе ласкавасці ў абыходжанні з кім-н.; суровы.

    • Неласкавае дзіця.
  2. Няветлівы, недалікатны ў адносінах да каго-н.

    • Няласкавы прыём гасцей.

|| наз. няласкавасць, і неласкавасць, .

нялюдскі, .

  1. Не ўласцівы чалавеку, не характэрны для чалавека.

    • З лесу даносіўся страшэнны н. крык.
  2. Які перавышае чалавечыя магчымасці, сілы, моцны па ступені праяўлення.

    • Давялося многім перанесці нялюдскія пакуты.
  3. Антыгуманны, бесчалавечны; ганебны.

    • Нялюдская вайна.
  4. Дрэнны, кепскі (разм.).

    • Нялюдская дарога.