Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нябачаны, ✂.

Выключны, незвычайны.

  • Н. поспех.
  • Н. ураджай.

нябачны, ✂.

Недаступны для зроку; скрытны.

  • Н. самалёт.

|| наз. нябачнасць, ✂.

нябесна-...

Першая частка складаных слоў са знач. колеру бязвоблачнага неба, мякка-блакітны, напр. нябесна-блакітны, нябесна-сіні.

нябесны, ✂.

  1. гл. неба.

  2. перан. Цудоўны, чароўны, вельмі прыгожы.

    • Над цудам цуд н.
    • Нябеснае стварэнне.

○

  • Нябесныя целы (спец.) — планеты, каметы, зоркі, галактыкі і іншыя касмічныя аб’екты, што вывучаюцца астраноміяй.

нябожчык, ✂, м.

Мёртвы чалавек, мярцвяк.

|| ж. нябожчыца, ✂.

|| прым. нябожчыцкі, ✂.

нябось, часц. ✂ (разм.).

Ужыв. для ўзмацнення зместу выказвання ў значэнні: напэўна, відаць.

  • А. мае ж вы родненькія, замарыліся н.

нябыт, ✂, м.

Адсутнасць быцця, існавання, жыцця.

  • Адысці ў н.