Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

няшмат, прысл. у знач. вык.

Не вельмі многа.

  • Н. ты напрацаваў тут без мяне.
  • На такой гаспадарцы зімой работы н.

няшчадны, (кніжн.).

  1. Бязлітасны, няўмольны.

    • Няшчадная смерць.
  2. Вельмі моцны па сіле праяўлення.

    • Няшчадная спёка.

|| наз. няшчаднасць, .

няшчасны, .

  1. Які церпіць гора, бяду, перажывае няшчасце.

    • Н. чалавек.
  2. Які з’яўляецца няшчасцем, заключае ў сабе няшчасце.

    • Н. выпадак.
  3. Які прыносіць няшчасце або прадвяшчае яго.

    • Н. дзень.
  4. Нікчэмны, мізэрны (разм.).

    • Бедныя людзі цягаліся па свеце, зараблялі няшчасныя рублі.
  5. Ужыв. як лаянка (разм.).

    • Дык гэта ты, чарвяк н., спаіў Сяргея?

няшчасце, , н.

  1. Бяда, гора; няшчасны выпадак.

    • Н. на чыгунцы.
    • Н. мне з табой!
  2. Няўдача, адсутнасць поспеху.

    • Шчупак з кручка сарваўся, вось н.