Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нягеглы, ✂ (разм.).

  1. Кволы, слабы; няўдалы.

    • Н. конь.
  2. Непрыгожы з выгляду, нязграбны.

    • Нягеглыя літары.
  3. Няўмелы, ні да чаго не здатны.

    • Нягеглая гаспадыня.

|| наз. нягегласць, ✂.

нягоднік, ✂, м.

Чалавек ганебных, несумленных паводзін; нізкі чалавек.

  • Ён аказаўся нягоднікам.

|| ж. нягодніца, ✂.

|| прым. нягодніцкі, ✂.

нягодны, ✂ і нягожы, ✂.

  1. Якога нельга выкарыстаць; непрыгодны, дрэнны.

    • Нягодная сякера.
  2. Нізкі ў маральных адносінах; паганы, нядобры.

    • Н. чалавек.

|| наз. нягоднасць, ✂.

нягрэблівы, ✂.

Просты, без прэтэнзій, які задавальняецца самым малым.

  • Н. густ.
  • Н. чалавек.

|| наз. нягрэблівасць, ✂.

нягуста, безас. у знач. вык. (разм.).

Мала, нямнога.

  • Грошай у нас н.