нялюдскі прыметнік
-
Не ўласцівы чалавеку, не характэрны для чалавека.
- З лесу даносіўся страшэнны н. крык.
-
Які перавышае чалавечыя магчымасці, сілы, моцны па ступені праяўлення.
- Давялося многім перанесці нялюдскія пакуты.
-
Антыгуманны, бесчалавечны; ганебны.
- Нялюдская вайна.
-
Дрэнны, кепскі (размоўнае).
- Нялюдская дарога.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)