нікнуць, ; незак.

  1. Схіляцца, нахіляцца, апускацца.

    • Нікнуць лозы да зямлі.
    • Нікне (перан. вяне) трава ад спёкі.
  2. перан. Станавіцца слабейшым па сіле праяўлення; слабець.

    • Нікне памяць.
  3. перан. Знікаць.

    • Нікнуць агні ў змроку.

|| зак. панікнуць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)