Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

непавага, , ж.

Адсутнасць павагі да каго-, чаго-н.; непачцівасць.

  • Н. да старэйшых.

непаваротлівы, .

Павольны, марудны, няспрытны ў рухах.

  • Непаваротлівае дзіця.
  • Н. розум (перан.).

|| наз. непаваротлівасць, .

непагадзь, , ж. (разм.).

Зацяжная непагода.

  • Асенняя н.

непагасны, , ж. (высок.).

Такі, што не гасне, якога нельга пагасіць.

  • Непагасныя зоры.

|| наз. непагаснаць, .

непагода, , ж.

Дрэннае, з дажджом або снегам, надвор’е.

непадалёку, і непадалёк, прысл. і прыназ.

  1. прысл. На нязначнай адлегласці; паблізу.

    • Н. працякала рэчка.
  2. прыназ. з Р. Ужыв. для ўказання на прадмет ці месца, паблізу якіх хто-, што-н. знаходзіцца або што-н. адбываецца.

    • Н. свайго дома.

непадатлівы, .

  1. Які не паддаецца або з цяжкасцю паддаецца якому-н. уздзеянню.

    • Н. матэрыял.
  2. Няўступчывы, упарты чалавек.

    • Н. характар.

|| наз. непадатлівасць, .

непадзельны, .

  1. Які не паддаецца падзелу, драбленню, распаду на часткі.

    • Непадзельныя словазлучэнні.
  2. Які не падлягае падзелу, знаходзіцца ў агульным валоданні.

    • Н. фонд калгаса.
  3. Якога не дзеляць ні з кім; поўны, абсалютны.

    • Непадзельная ўлада.
  4. У матэматыцы: які не дзеліцца без астачы.

    • Н. лік.

|| наз. непадзельнасць, .

непадкупны, .

Такі, якога нельга падкупіць; чэсны.

  • Н. чалавек.

|| наз. непадкупнасць, .

непадроблены, .

  1. Сапраўдны.

    • Н. дакумент.
  2. перан. Шчыры, непрытворны; натуральны.

    • Непадробленая радасць.

|| наз. непадробленасць, .