Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

неа...

Першая частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову новы, напр. неалагізм, неарэалізм, неакласіцызм.

неабарачальны, .

Такі, які не можа развівацца ў адваротным кірунку.

  • Н. працэс.

|| наз. неабарачальнасць, .

неабачлівы, .

  1. Які дзейнічае неразважліва, не думае аб выніках.

    • Н. ўчынак.
  2. Няўважлівы, нячулы.

    • Неабачлівыя адносіны.

|| наз. неабачлівасць, .

неабвержны, .

Тое, што і неабвяргальны.

|| наз. неабвержнасць, .

неабвяргальны, .

Такі, які не можа быць абвергнутым; пераканальны, бясспрэчны.

  • Н. факт.

|| наз. неабвяргальнасць, .

неабдуманы, .

Зроблены без абдумвання, неразважлівы.

  • Н. ўчынак.
  • Неабдуманае рашэнне.

|| наз. неабдуманасць, .

неабдымны, .

Велізарных памераў, бязмежны.

  • Н. сусвет.

|| наз. неабдымнасць, .

неабжыты, .

Такі, у якім яшчэ мала жылі; неасвоены для жылля.

  • Неабжытая кватэра.

|| наз. неабжытасць, .

неабстраляны, .

Пра салдата: які не быў у баях, не прывык да стральбы.

  • Неабстраляная моладзь (таксама перан.).

|| наз. неабстралянасць, .

неабсяжны, .

Вялікі па працягласці, памерах; бязмежны.

  • Н. акіян.

|| наз. неабсяжнасць, .