Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нежаданне, , н.

Адсутнасць жадання.

  • Н. адпраўляцца ў паход.

нежаданы, .

  1. Непадыходзячы, такі, які не апраўдвае спадзяванняў.

    • Нежаданая кандыдатура.
  2. Непрыемны, шкодны.

    • Хвароба выклікала нежаданыя ўскладненні.

|| наз. нежаданасць, .

нежывы, .

  1. Пазбаўлены адзнак жыцця, мёртвы.

  2. Які не адносіцца да жывёльнага ці расліннага свету, неарганічны.

    • Нежывая прырода.
  3. перан. Вялы, пазбаўлены жыццёвых сіл, энергіі.

    • Н. погляд.
  4. перан. Цьмяны, бледны (пра святло, колер і пад.).

    • Нежывое святло.

нежылы, .

Такі, у якім не жывуць, не прыстасаваны для жылля.

  • Нежылыя пакоі.