Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

негабарыт, , м. (спец.).

Вырабы, прадукты, якія сваімі памерамі не адпавядаюць норме, стандарту.

|| прым. негабарытны, .

  • Негабарытная рэч.

негаваркі, .

  1. Не схільны ўступаць у размовы; маўклівы.

    • Н. хлопец.
  2. Які ўхіляецца ад размоў з людзьмі; замкнуты.

    • Па складу характару ён лічыўся негаваркім.

негаданы, .

Нечаканы, неспадзяваны.

  • Н. госць.

негатывізм, , м. (кніжн.).

Негатыўныя, адмоўныя адносіны да рэчаіснасці.

|| прым. негатывісцкі, .

негатыў, , м.

Адбітак на фатаграфічнай пласцінцы (плёнцы), у якім светлыя месцы атрымліваюцца цёмнымі, а цёмныя— светлымі, а таксама пласцінка (плёнка) з такім адбіткам.

|| прым. негатыўны, .

негатыўны, (кніжн.).

Адмоўны.

  • Негатыўныя вынікі.

|| наз. негатыўнасць, .

негацыя, , ж. (спец.).

У граматыцы: слова ці марфема, якія заключаюць у сабе значэнне процілегласці таму, што сцвярджаецца, напр. «не», «ні»; адмаўленне.

негацыянт, , м.

Аптовы купец, камерсант.

|| ж. негацыянтка, .

|| прым. негацыянцкі, .

негроідны, :

  • негроідная раса (спец.) — раса людзей з цёмнай скурай, кучаравымі валасамі, шырокім носам і некаторымі іншымі адзнакамі.

негры, , м.

Людзі, якія належаць да негроіднай расы.

|| ж. негрыцянка, .

|| прым. негрыцянскі, .