Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нечага​1, займ.

  1. адмоўны, з інф. Няма нічога, каб...

    • Чытаць нечага, трэба ісці ў бібліятэку.
    • Хлеба нечым нарэзаць.
  2. Чагосьці.

    • Для нечага ж трэба яму ехаць у горад?
  3. часц. Лепш бы; дарэчы (разм.).

    • Заадно нечага і родных наведаў.

нечага​2, безас. у знач. вык.

Не трэба, няма патрэбы, няма сэнсу.

  • Н. заўчасна пра гэта думаць.

нечаканы, ✂.

Такі, якога не чакалі; непрадбачаны.

  • Н. прыезд.

|| наз. нечаканасць, ✂.

нечалавечны, ✂.

Пазбаўлены чалавечнасці; негуманны.

|| наз. нечалавечнасць, ✂.

нечалавечы, ✂ (кніжн.).

  1. Не ўласцівы чалавеку.

    • Н. крык.
  2. Які перавышае чалавечыя магчымасці; празмерны.

    • Нечалавечыя намаганні.
  3. Бесчалавечны.

    • Нечалавечыя пакуты.

нечапаны, ✂.

Такі, якога не чапалі, да якога не дакраналіся.

  • Нечапаная вячэра.

нечарговы, ✂.

Які склікаецца або скліканы па-за чаргой.

  • Нечарговая сесія Вярхоўнага Савета.

|| наз. нечарговасць, ✂.

нечасаны​1 (нячэсаны, ✂.

Якога не часалі, раскудлачаны.

  • Нечасаныя валасы.

нечасаны​2 (нячэсаны, ✂.

Не апрацаваны часаннем.

  • Нечасаныя бярвёны.

нечуваны, ✂.

Небывалы, надзвычайны.

  • Н. поспех.

|| наз. нечуванасць, ✂.